Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Зямля, што берагуць, і беражэ: у Мастах з’явілася выстава, прысвечаная традыцыйная беларускай культуры

Зямля, што берагуць, і беражэ: у Мастах з’явілася выстава, прысвечаная традыцыйная беларускай культуры04 июня 2026 — 16:02

Адчуць подых даўніны і параўнаць яе з сучасным рамяством можна на выставе “Зямля маіх продкаў, цябе апякаю” ў раённым цэнтры культуры.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося якраз у рамках тыдня традыцыйнай культуры. Як паведаміла “Зары” загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Алёна Садаўнічая, з дапамогай выставы яны спрабавалі звязаць мінулае і сучаснае праз культурную спадчыну. Сярод экспанатаў ёсць не толькі вырабы майстроў у розных традыцыйных тэхніках (ганчарства, спіральнае травапляценне, саломапляценне і г.д.), але і рэчы, якімі карысталіся нашыя бабулі і дзядулі ў побыце.

Для гасцей вернісажу таксама падрыхтавалі майстар-клас па вырабу лялек-абярэгаў. Кожны, хто завітаў на адкрыццё выставы, забраў дахаты “дабрабытніцу” ‒ ляльку, што захоўвае добры лад у сям’і. Адзначым, што большая частка удзельнікаў майстар-класа ‒ дзеці з лагера “Дубнянка” Дубненскай сярэдняй школы, якія ў сваім падарожжы завіталі на вернісаж.

Адправіцца самім у падарожжа па свеце беларускай культуры можна да 31 ліпеня.

Віктар МОХАНЬ

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты