Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

«Зялёныя» рэйсы

«Зялёныя» рэйсы06 июня 2012 — 10:00

Назапашваннем  сенажу ў рулонах у ЗАТ «Гудзевічы» займаюцца ўжо тры апошнія гады і пераканаліся ў тым, што жывёла яго добра паядае. У бягучым годзе гэтага корму ў гаспадарцы разлічваюць мець не менш, чым 500 тон, у тым ліку з траў першага ўкосу -- 150 тон. Як расказаў намеснік дырэктара ЗАТ «Гудзевічы» С. А. Паўшок, спецыяльна для нарыхтоўкі сенажу ў рулонах да пачатку кормаздабыўнога сезона ў акцыянерным таварыстве набылі касілку-плюшчылку, граблі дванацаціметровай шырыні, цялежку для перавозкі рулонаў і спецыяльную прыстаўку для пагрузкі гэтых рулонаў на сенажацях у кузаў для перавозкі да месца закладкі.

На «Амкадоры», на якім зманціравана прыстаўка, працуе механізатар Генадзій Пракаповіч. Ён адзін і пагрузіў, і разгрузіў усе нарыхтаваныя з траў першага ўкосу рулоны. Сянаж, на думку мясцовых спецыялістаў, павінен атрымацца добрым. Па-першае, на гэты корм выкарыстана люцэрна на ранніх стадыях паспявання, па-другое, у час назапашвання сенажу ў рулонах стаяла сонечнае надвор”е. А ўвогуле, заданне па назапашванні сенажу ў рулонах з траў першага ўкосу  выканана.

М. ПАВЯДАЙКАНа здымках: вадзіцель КАМАЗа Аляксандр ДЗЯМБІЦКІ, які заняты на перавозцы рулонаў з сенажаці, і механізатар Генадзій ПРАКАПОВІЧ працуюць на пагрузцы і разгрузцы рулонаў (злева направа).     Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио