На выстаўцы прадстаўлены саламяныя вырабы, выцiнанка, лялькi i дэкаратыўнае пано, сообщает Гродненская правда.
Саламяныя вырабы, выцiнанка, лялькi i дэкаратыўнае пано – у гродзенцаў ёсць магчымасць пазнаёмiцца з народнай творчасцю Навагрудчыны. Выстаўка адкрылася ў зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi.
Гэта выстаўка “У творчым сяброўстве, адзінстве ды згодзе” прымеркавана да заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Навагрудчына – мясціна, багатая народнымі ўмельцамі, таленавітымі рамеснікамі, цікавымі майстрамі, творчасць якіх адзначана многімі даследчыкамі традыцыйнай культуры Беларусі.
На выстаўцы “У творчым сяброўстве, адзінстве ды згодзе” прадстаўлены звыш 130 твораў як майстроў народнай творчасці і мастакоў народнага калектыву, майстроў сучаснага і традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляровая альтанка” Навагрудскага раёна, так і лепшыя працы самадзейных творцаў.
Адметнае месца ў кампазіцыі выстаўкі займае нематэрыяльна-культурная спадчына Навагрудчыны “Навагрудская традыцыйная выцінанка-выбіванка” народнага майстра Клімко Наталлі і сучасныя вырабы з паперы ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Школа дызайну” пад кіраўніцтвам Вольгі Чубрык УА “Навагрудскі дзяржаўны каледж”, а таксама саламяныя вырабы майстроў саломапляцення цэнтра рамёстваў.
Дзякуючы экспедыцыям, якія ў свой час праводзілі па раёну супрацоўнікі Навагрудскага цэнтра рамёстваў, у калекцыі захавалася шмат узораў мясцовага дэкаратыўна-ужытковага мастацтва. Асобныя іх віды вывучаюцца і адраджаюцца таленавітымі майстрамі, супрацоўнікамі цэнтра.
На выстаўцы «У творчым сяброўстве, адзінстве ды згодзе» увазе гледачоў прадстаўлены такія накірункі творчай дзейнасці, як ткацтва, пляценне паясоў, вышыўка стужкамі, тэкстыльная лялька, кераміка, выцінанка, дэкаратыўнае пано з прыродных матэрыялаў, плоскарэльефная разьба па дрэве, вязанне шыдэлкам, абрэзкавае шыццё, кавальства, ганчарства.
Сёння нам выпала ўнікальная магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценню, выцінанцы-выбіванцы і пляценню паясоў.
Гродненская правда
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад