Час сустрэчы заўсёда загадкавы, таямнічы, а асабліва, калі сустракаешся з мала вядомымі табе людзьмі. Вось такая сустрэча мая адбылася зусім нядаўна з іншымі выхаванцамі атрада “Лясны дазор” аздараўленчага лагера “Сонейка”, які працаваў пры Пескаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.
Жыццё ў атрадзе было вельмі-вельмі цікавым. Яно было напоўнена самымі разнастайнымі справамі. Профіль атрада – эколага-біялагічны. Мы не толькі актыўна адпачывалі і аздараўляліся, але і займаліся даследчай дзейнасцю: вывучалі прыроду, гісторыю і традыцыі роднага краю, ставіліся беражліва да яго багаццця. Час, праведзены ў лагеры, ляцеў няўмольна хутка, таму што кожны дзень ні адной хвіліны не праходзіў бясследна. Вось аб чым ўспамінаюць мае сябры:
- Найбольш запомнілася мне сустрэча з работнікамі МЧС і экскурсія на шклозавод ў горадзе Бярозаўка (Чарніцкая Ангеліна).
- Я першы раз наведала казачны падвясны мост праз раку Нёман і гэта для мяне было загадкава (Выдрыч Вікторыя).
- На выратавальнай станцыі цікава было паслухаць выратавальнікаў аб самых розных спосабах выратавання людзей (Шаўчэнка Вікторыя).
- Да глыбіні душы кранула мяне сустрэча з былой вёскай Шавулічы, якая згарэла ў 1943 годзе разам з яе жыхарамі, з 366 дарослымі , а 120 з іх былі дзеці. У бібліятэцы в. Струбніца мы наведалі літаратурную гасцёўню, прысвечаную 500-годдзю кнігадрукавання. Пераможцы віктарыны атрымалі сувеніры (Мармыш Вікторыя).
- А мне помніцца гульня “Што? Дзе? Калі?”, конкурс букетаў з лясных кветак “Лясная фантазія”, інсцэніроўка казкі “Рэпка” на новы лад (Пецурышына Ганна).
Займаліся мы таксама і даследчай працай. Даследавалі, якія насякомыя і птушкі пражываюць на тэрыторыі нашай школы.
А сёння час сумны, таму што сёння мы развітваемся як адна сям’я. Мы яшчэ раз ўпэўніліся, што наш атрад – атрад няўрымслівых, зацікаўленых, вясёлых і працалюбівых рабят. Вось-вось мы расстанемся, але вясёлае звонкае рэха лагернага жыцця яшчэ доўга будзе помніцца нам.
Максім Лысюк, выхаванец атрада
“Лясны дазор” лагера “Сонейка” пры Пескаўскім д/с - СШ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад