Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Звонкае рэха лагера

Звонкае рэха лагера07 июля 2017 — 16:18

Час сустрэчы заўсёда загадкавы, таямнічы, а асабліва, калі сустракаешся з мала вядомымі табе людзьмі. Вось такая сустрэча мая адбылася зусім нядаўна з іншымі выхаванцамі атрада “Лясны дазор” аздараўленчага лагера “Сонейка”, які працаваў пры  Пескаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

 

Жыццё ў атрадзе было вельмі-вельмі цікавым. Яно было напоўнена самымі разнастайнымі справамі. Профіль атрада – эколага-біялагічны. Мы не толькі актыўна адпачывалі і аздараўляліся, але і займаліся даследчай дзейнасцю: вывучалі прыроду, гісторыю і традыцыі роднага краю, ставіліся беражліва да яго багаццця. Час, праведзены ў лагеры, ляцеў няўмольна хутка, таму што кожны дзень ні адной хвіліны не праходзіў бясследна. Вось аб чым ўспамінаюць мае сябры:

 

Займаліся мы таксама і даследчай працай. Даследавалі, якія насякомыя і птушкі пражываюць  на тэрыторыі нашай школы.

А сёння час сумны, таму што сёння мы развітваемся як адна сям’я. Мы яшчэ раз ўпэўніліся, што наш атрад – атрад няўрымслівых, зацікаўленых, вясёлых і працалюбівых рабят. Вось-вось мы расстанемся, але вясёлае звонкае рэха лагернага жыцця яшчэ доўга будзе помніцца нам.

 

Максім Лысюк, выхаванец атрада

 “Лясны дазор” лагера “Сонейка” пры Пескаўскім д/с - СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио