Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Звінеў у Рагозніцы “Восеньскі кірмаш”

Звінеў у Рагозніцы “Восеньскі кірмаш”09 декабря 2015 — 10:00

 У канцы лістапада ў Рагозніцкай сярэдняй школе адбыўся традыцыйны “Восеньскі кірмаш”, прымеркаваны да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Чырвоная рукавічка”. З нецярпеннем чакалі і з задавальненнем рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства навучэнцы школы і іх бацькі, педагогі. Кожны клас стараўся не толькі зацікавіць і прыцягнуць увагу да свайго стала, але і здзівіць астатніх. Рабяты рыхтавалі прэзентацыі і давалі арыгінальныя назвы прапанаванаму тавару.

Багата было на кірмашы свежай духмянай выпечкі, якую школьнікі гатавалі дома разам з бацькамі, а таксама агародніны і садавіны. Прадаваліся і грэцкія арэхі і многа чаго іншага, чым парадавала шчодрая рагозніцкая зямля сёлетняй восенню.

Па словах наведвальнікаў кірмашу, гандаль ішоў даволі бойка, бо ўсё было такім прыгожым і апетытным, а цэны – таннымі.

Як адзначыла сакратар пярвічнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі школы Аксана Вячаславаўна Валчкевіч, на выручаныя ад кірмашу сродкі будуць набыты падарункі дзецям, якія знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку. У час навагодніх святаў навучэнцы школы з падарункамі і віншаваннямі наведаюцца ва ўстанову, каб падараваць яе выхаванцам  кавалачак душэўнай  цеплыні і святочнага настрою.

Н.БЯЙДУК


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио