Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Звенні аднаго ланцужка

23 августа 2011 — 10:00

З 2008 года Мілявіцкі  дз/сад-сярэдняя школа працуе ва ўмовах аграгарадка. Створаны камфортныя ўмовы і матэрыяльна-тэхнічныя база  для творчай работы настаўнікаў і вучняў. Сёння школа — гэта цэнтр  сацыяльнай, культурнай і адукацыйнай работы на сяле. Яе прэстыж, у першую чаргу, залежыць ад майстэрства педагогаў. Кожны год яны павышаюць кваліфікацыйны ўзровень на курсах у Інстытуце развіцця адукацыі ў Гродне.

Значныя намаганні адміністрацыя школы накіроўвае на выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і іх укаранне ў практыку. Для гэтага створаны ўсе ўмовы. У школе дзейнічае камп’ютэрны клас,  ёсць мультымедыйная ўстаноўка, ноутбук. Для  педагогаў арганізаваны і праводзяцца раённыя і школьныя навучальныя семінары-практыкумы. Электронныя сродкі навучання настаўнікі актыўна выкарыстоўваюць   на ўроках,  факультатыўных  занятках і выхаваўчых мерапрыемствах, што дапамагае пашырыць дыяпазон ведаў вучняў і якасць выкладання прадметаў.

  Працуе школьная лакальная сетка, актывізавана работа з ППК “Параграф”, ”Знак”. Па школе выконваецца стандарт: адзін камп’ютэр на  13 вучняў”.  Анкетаванне вучняў і бацькоў, якое праводзіцца сістэматычна, паказвае эфектыўнасць усёй  адукацыйнай работы, якая здольна задавальняць патрэбы і інтарэсы школьнікаў і іх бацькоў, забяспечваць развіццё і самарэалізацыю кожнага вучня і настаўніцкую веру ў іх творчы патэнцыял.

  Напярэдадні кожнага навучальнага года педагогам даводзіцца  прадумваць план арганізацыі факультатыўных заняткаў, якія  павінны садзейнічаць усебаковаму развіццю дзяцей, завальненню  іх пазнавальных інтарэсаў. У адпаведнасці са сваімі магчымасцямі мы прапаноўваем школьнікам і іх бацькам  на выбар вялікую колькасць факультатыўных заняткаў розных напрамкаў. У мінулым навучальным годзе ў школе працавала 40 факультатываў і 7 гурткоў  для вучняў розных узростаў, што дазволіла задаволіць усе   запатрабаванні  дзяцей і іх бацькоў.

  Арганізацыя і правядзенне раённых і ўнутры-школьных конкурсаў, удзел у іх настаўнікаў акты-візавалі   педагагічную дзейнасць, што садзейнічала росту іх творчага патэнцыялу. У раённым конкурсе “Настаўнік года” прымала ўдзел настаўніца гісторыі М.У. Андала, а ў конкурсе “Выхавацель года” — выхавацель дзіцячага сада В.А. Калоша. Усім вядома, што толькі ад майстэрства настаўніка, яго ведаў залежаць вынікі агульнаадукацыйнага працэсу.

  Штогод нашы выпускнікі паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, паспяхова ўладкоўваюцца  ў жыцці, што з’яўляецца заканамерным вынікам стабільнай  працы педагагічнага калектыву. Так і сёлета:  з васьмі выпускнікоў чатыры па-ступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, тры -- на бюджэтную форму навучання. 

С. АСЦЮКЕВІЧ, намеснік дырэктара Мілявіцкага дз/сада-сярэдняй школы па вучэбнай рабоце


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио