Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОбщество

Zruchna.by плануе, што ўвесь свет палюбіць брэнд «беларускае»

16 июля 2019 — 11:49

У Беларусі запушчана сучасная онлайн-платформа Zruchna.by («Зручна»), мэтай якой з'яўляецца аб'яднанне на адной пляцоўцы розных тавараў (адзенне, абутак, аксэсуары, тавары для прыгажосці і здароўя, для дома і дачы, а далей яшцэ больш J), зробленых выключна беларускімі дызайнерамі і кампаніямі.

Місія «Зручна» - сабраць у адным месцы найбольш шырокі асартымент беларускіх тавараў для ўсёй сям'і і папулярызаваць беларускае перш за ўсё на лакальным рынку. Пакупнікам прапанаваны зручны сэрвіс выбару, дастаўкі, прымеркі, частковага выкупу, аплаты і вяртання тавараў.

Аднак гэта яшчэ не ўсё! Заснавальнікі «Зручна» маюць намер, каб увесь свет палюбіў брэнд «беларускае» і ўжо сёння на сайце можна аформіць замову з любой кропкі свету.

«У «Зручна» мы натхняемся творчым падыходам да стварэння нашых калекцый, ганарымся якасцю беларускіх тавараў. Мы перакананыя, што нам - Беларусам - ёсць чым ганарыцца, і хочам дзяліцца гэтымі пачуццямі з усім светам. Разам з таленавітымі беларускім дызайнерамі і вытворцамі мы імкнемся натхняць і рабіць жыццё ярчэй, мы «Натхняем жыць яскрава!». На нашым сайце можна знайсці як вядомыя беларускія маркі, так і прадукцыю прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў. Мы цэнім і любім тое, што робім, і запрашаем далучыцца да нас нашых актыўных і крэатыўных дызайнераў і прадпрымальнікаў» - адзначаюць заснавальнікі «Зручна».

Да платформы ўжо далучыліся такія беларускія брэнды і дызайнеры, як вытворцы вопраткі «KRASA», «MUA», «Cavandoli», «Emse», «LaMara», «VESNALETTO», «Panda», «PURPUR»; касметычныя брэнды «Беліта», «Белкосмекс», «Masstige»; аксэсуары са скуры і тэкстылю «Vokladki», «Galanteya», а таксама абутковая кампанія «Marko», хатні тэкстыль «Блакiт», мінскі гадзіннікавы завод «Луч» і іншыя.

Стаць часткай праекта можна, звязаўшыся з камандай «Зручна» па электроннай пошце info@zruchna.by.

З поўным асартыментам тавараў можна пазнаёміцца на сайце www.zruchna.by


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио