Уладзімір Жогла, Анатолій Гойла і Леанід Пяцюшык зараз працуюць на назапашванні кармоў для грамадскага статка. А ў час веснавых палявых работ першы быў заняты на раскідванні арганічных угнаенняў, другі грузіў гэтыя ўгнаенні ў пагрузчыкі гноераскідвальнікаў, трэці садзіў бульбу. Усе трое ў сваёй гаспадарцы лічацца механізатарамі працавітымі і добрасумленнымі. Сваю працавітасць усе трое яшчэ раз па-цвердзілі ў час веснавых палявых работ. Калі ў райсельгасхарчы і райкаме галіновага прафсаюза падвялі вынікі работы механізатараў Мастоўшчыны на веснавым палетку, аказалася, што Анатолій Гойла больш за сваіх калег пагрузіў арганічных угнаенняў -- 29 771 тону, Уладзімір Жогла больш за іншых сваіх калег у раёне раскідаў мясцовых угнаенняў -- на плошчы 11 037 гектараў выканаў ён гэтую работу, а Леанід Пяцюшык пасадзіў 106 гектараў бульбы. Гэта таксама лепшы паказчык у раёне.
Механізатар філіяла «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» Святаслаў Гроншка вясной сеяў яравыя збожжавыя. І таксама вызначыўся на гэтай рабоце -- трактарам «Джон Дзір» і сеялкай «Амазоне» пасеяў 922 гектары веснавога палетка. Гэта таксама лепшы паказчык у раёне сярод тых, хто быў заняты на сяўбе яравых збожжавых.
Усім гэтым механізатарам старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК П. І. Булак, як і прадугледжвалася ўмовамі працоўнага саперніцтва, па выніках веснавых палявых работ уручыў грашовыя прэміі.
Варта дадаць, што ў абедзвюх гаспадарках сказалі, што і зараз гэтыя працавітыя механізатары з такім жа энту-зіязмам займаюцца на назапашванні кармоў.
М. ПАВЯДАЙКА
На здымку: старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Павел Іванавіч БУЛАК уручае грашовую прэмію механізатару філіяла «Дубна» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» Святаславу ГРОНШКУ.Фота аўтара
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад