Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

«Знайсці работу дапаможам. Вучыцеся і працуйце»

13 сентября 2011 — 10:00

Міхаіл Міхайлавіч Сідаровіч, Валерый Мікалаевіч Саўко, Таццяна Іванаўна Пачабут  -- адны з многіх, хто цяпер задаволены жыццём, бо маюць работу і дастойную зарплату. Ім і многім іншым дапамог у гэтым аддзел па працы і занятасці.  Толькі за восем месяцаў  бягучага года 50 чалавек  нашага раёна  па ініцыятыве гэтага аддзела прайшлі ці  яшчэ праходзяць навучанне, падрыхтоўку і перападрыхтоўку.  Яшчэ 90 чалавек  могуць атрымаць у аддзеле  накіраванне на вучобу. Гэта адзін з напрамкаў работы  з тымі, хто  па нейкіх прычынах і абставінах часова не мае працы, але мае жаданне яе атрымаць.

Апынуцца без работы — сітуацыя не з прыемных. Але нават у такой  сітуацыі  не трэба панікаваць, а варта звярнуцца ў аддзел па  працы і занятасці, раіць намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама  М.К. Семянюк.       У аддзеле па працы і занятасці можна атрымаць  накіраванне на вучобу з мэтай атрымання спецыяльнасці, запатрабаванай на рынку працы. У асноўным гэта рабочыя спецыяльнасці, вадзіцелі ўсіх катэгорый, будаўнічыя спецыяльнасці, цырульнікі, прадаўцы, швачкі, аператары ЭВМ, бухгалтары на базе  сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

  Вучыцца давядзецца ў залежнасці ад выбранай прафесіі  ад аднаго месяца да года. Навучанне бяс-платнае. Накіраваным на вучобу нават выплачваецца стыпендыя, па месцы вучобы прадастаўляецца жыллё.

  Аддзел накіроўвае на вучобу  і непасрэдна па заяўках прадпрыемстваў і арганізацый, зыходзячы менавіта з іх патрэб. Сёлета найбольш такіх  заявак паступіла ад кадравых служб ДП “Мастоўская МПМК-155” і ААТ “Мастоўдрэў”.

  З просьбай аб накіраванні на вучобу звярнуліся ў аддзел дзесяць сёлетніх выпускнікоў. Пераважна гэта хлопцы і дзяўчаты, якія не паступілі ці не паступалі  ў вышэйшыя ці сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. У мінулыя гады выпускнікоў звярталася ў аддзел больш.  Магчыма, і для нашых выпускнікоў зараз прэстыжным стала атрыманне вышэйшай адукацыі. Хлопцы і дзяўчаты, якія не паступілі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання на бюджэтную форму навучання, амаль усе згодны плаціць  за вучобу немалыя грошы, каб  атрымаць запаветны дыплом.

  І яшчэ, як паведаміла Марына Кузьмінічна Семянюк, пасля заканчэння вучобы  амаль усе працаўладкоўваюцца па атрыманай спецыяльнасці і ў далейшым задаволены работай.    

                              Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио