Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультура

Зімовыя сустрэчы ў музеі

Зімовыя сустрэчы   ў музеі27 декабря 2016 — 13:03

 Цэлую серыю мерапрыемстваў на навагоднюю, калядную і проста зімовую тэматыку “Зімовыя сустрэчы” прапануе музей “Лес і чалавек” сваім наведвальнікам. Гэта тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі і тэматычныя экскурсіі.

 

 

Маленькіх наведвальнікаў і школьнікаў музей запрашае на новае тэатралізаванае прадстаўленне “Казкі зімовага лесу”. Супрацоўнікі музея ўжо не першы раз пераўвасабляюцца ў акцёраў. На гэты раз ім давялося сыграць па матывах казкі Пушкіна пра залатую рыбку, Дзеда, Бабу і іншых казачных персанажаў. Казку перапрацавалі адпаведна моманту на навагодні лад. Рабяты даведаліся пра гісторыю святкавання Новага года, прымалі віншаванні і падарункі ад Дзеда Мароза, вадзілі карагод каля ёлкі разам з казачнымі героямі. Юныя наведвальнікі музея з цікавасцю знаёміліся з экспанатамі выстаўкі “Навагодні цуд”, дзе былі прадстаўлены навагоднія ёлкі, зробленыя з шышак, паперы, тэкстылю, фальгі і іншых падручных матэрыялаў выхаванцамі ДУА “Эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі Мастоўскага раёна”.

 


“Казкі зімовага лесу” ўжо паспелі паслухаць і паглядзець вучні гарадскіх школ. У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” бясплатна на тэатралізаваным прадстаўленні пабывалі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна”.

 


—Музейныя мера-прыемствы “Зімовыя сустрэчы” мы плануем праводзіць аж да 19 студзеня. Хто яшчэ не паспеў у святочныя зімовыя дні наведаць музей, запрашаем да нас. Мы для жадаючых можам паказаць і тэатралізаванае свята “Калядкі”. Хацелася б бачыць у музеі не толькі гарадскіх, але і сельскіх школьнікаў, — запрашае “На зімовыя сустрэчы” дырэктар музея “Лес і чалавек” Н. А. Пуцілоўская.


Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио