Святочны настрой дарыць наведвальнікам Мастоўскага раённага цэнтра рамёстаў тэматычная выстаўкакірмаш “Зімовы настрой”, якая адкрылася ў выставачнай зале цэнтра і прымеркавана да навагодніх і калядных свят. Яна працягнецца да трынаццатага студзеня.
Майстры цэнтра Ольга Вайтовіч, Ірына Юшкевіч, Таццяна Вангул, Вольга Сліж, Жанна Новік, Сяргей Жвірбля і Міхаіл Маскевіч прадаставілі на выстаўку свае работы, якімі можна не толькі любавацца, але і набыць у якасці падарунка да свят сваім родным і блізкім. Прадастаўлены работы розных народных промыслаў: кераміка, разьба па дрэву, фларыстыка, работы з тэкстылю.
Як заўсёды, у час такіх выставак найбольшым попытам у наведвальнікаў карыстаецца галоўны сімвал Новага года ёлкі і ёлачныя ўпрыгожванні. Яны ў нас на любы густ: з пер’я, тэкстылю, паперы, шышак. Зрабілі нашы майстры і пеўняў, бо надыходзячы год Пеўня. Адметнасць сёлетняй выстаўкі-кірмашу, што майстры прымаюць ад наведвальнікаў папярэднія заказы на выраб падарунка і выканаюць яго па вашаму жаданню. А калі вы хочаце ўразіць сваіх знаёмых і паднесці ім падарунак, зроблены сваімі рукамі, майстры гатовы правесці для жадаючых майстар-класы. Калі вы яшчэ не вырашылі, што падарыць на святы блізкім, заходзьце да нас, мы пастараемся вас не расчараваць, запрашае на выстаўку дырэктар цэнтра Жанна Лявонцьеўна Новік.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Фота С. ЗВЯРОВІЧА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад