Зімовыя святы – вясёлая і радасная пара для дзетвары. Гэта час падарункаў,здзяйснення жаданняў і вясёлых канікул. Творча падышлі да навагодніх свят хлопчыкі і дзяўчынкі тэатральнага гуртка “Крыніца” Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры.На навагоднім ранішніку адбылася прэм’ера казкі “Госпожа Метелица» па матывах народных казак.
Гэта казка аб тым, што на Новы год заўсёды адбываюцца цуды. Дабрыня, працавітасць, спагадлівасць заўсёды перамагаюць ляноту, зайздрасць і сквапнасць. Як бы там цяжка не было, якія б выпрабаванні не прайшлі героі, але яны нарэшце атрымліваюць заслужаную ўзнагароду.
Рабяты ўдумліва і адказна аднесліся да стварэння сваіх казачных вобразаў. Працавітую, прыгожую падчарку Настачку сыграла Дзіяна Баран. Настачка ў яе выкананні з мяккім і памяркоўным характарам.Вобраз суперклапатлівай, толькі да свае дачкі Мачахі, стварыла Даша Прэдка. А вось у ролі яе дачкі Марфушы дэбютавала Таццяна Лойка.
Хочацца сказаць, што Таня самая юная актрыса і толькі прыйшла ў наш калектыў. Гэта яе першая і адразу вялікая, адказная роля. Марфуша ў яе выкананні атрымалася дзёрзкай,эгаістычнай і намерана зайздроснай,якой трэба ўсё не зрабіўшы нічога.
Ягор Рахунак і Карына Сліж стварылі вобразы гарэзлівых і вясёлых Зайчыка і Вавёрачкі. Жывая і какетлівая Вавёрачка ўвесь час кпіць і жартуе з баязлівага і праставатага Зайца. Чароўную, мудрую і вельмі прыгожую спадарыню Мяцеліцу сыграла Насця Зуева. У суправаджэнні слуг, якіх сыгралі Уладзіслаў Качук, Максім Цярэшка, Сяргей Рахунак, Ягор Зуеў, яна з’яўляецца як сапраўдная гаспадыня зімовага лесу ў шыкоўным беласнежным касцюме.
Дарэчы, касцюм мяцеліцы ёй стварыла яе бабуля Алена.Хочацца падзякаваць яшчэ настаўнікам Л.Р. Новік, А.С. Касіла, бібліятэкару А.І. Яўсейчык, якія творча падышлі да справы і дапамаглі зрабіць касцюмы і рэквізіт да спектакля.А ў выніку добры, святочны настрой атрымалі і дарослыя, і дзеці.
Л. ТРАЯН,кіраўнік тэатральнага гуртка “Крыніца”філіяла “Курылавіцкі цэнтр вольнага часу і культуры”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад