Незадолго до праздника в отдел образования, спорта и туризма райисполкома, где работают преимущественно женщины, пришла хорошая новость: отдел занял первое место в областном конкурсе системы образования в группе районов с количеством учащихся до четырёх тысяч человек. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянцін Сцяпанавіч Ціхановіч сустрэў нас у прыўзнятым настроі. Падстава для радасці сапраўды ёсць, і яна значная: другі год запар аддзел займае першае месца ў абласным конкурсе сістэм адукацыі ў групе раёнаў з колькасцю вучняў да 4-х тысяч чалавек. Што гэтаму паспрыяла і якім чынам аддзел плануе ўтрымаць лідарскія пазіцыі, мы і паспрабавалі высветліць.
Тут рыхтуюць да школыЯк падкрэсліў В. С. Ціхановіч, стабільна ў 2013 годзе працавалі ўстановы дашкольнай адукацыі, у якіх на 1 сту-дзеня 2014 года налічваецца 1 179 дзяцей. Усе 305 дзяцей пяцігадовага ўзросту наведваюць да-школьныя ўстановы. Па запыту бацькоў арганізавана работа 43 груп кароткачасовага знаходжання. Створаны ўмовы для інтэлектуальнага, творчага і фізічнага развіцця дзяцей – у 90,9% устаноў дашкольнай адукацыі аказваюцца адукацыйныя паслугі звыш базавага кампанента (па замежнай мове, харэаграфіі, дзіцячаму ручному ткацтву). Пры раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі на платнай аснове адкрыта школа да-шкалят “Умняша”. Заняткі ў ёй арганізаваны па такіх накірунках, як танцы, логіка і дэкаратыўны дызайн.У снежні 2013 года ўпершыню адбыўся конкурс даследчых работ і творчых праектаў дашкольнікаў, у якім прынялі ўдзел 25 дашкольнікаў з 10 устаноў дашкольнай адукацыі. Сістэмная работа праводзіцца з дзецьмі, што маюць асаблівасці ў развіцці. Працуюць 12 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Інтэгрыраваныя групы маюцца ў 8 установах, яшчэ ў 3 – спецыяльныя групы. Асаблівая ўвага была нададзена захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей. Праведзены комплекс мер па пра-філактыцы інфекцыйных захворванняў, захаваны спектр аказваемых аздараўленчых паслуг. У летні перыяд прайшлі аздараўленне 1 093 дашкольнікі, у тым ліку 31 дзіця з сем’яў групы “рызыкі” і 20 – у лагеры дзённага знахо-джання на базе ясляў-сада №3 г. Масты. Вопыт работы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Масты па стварэнню здаровых і бяспечных умоў трансліраваўся ў лютым 2013 года на абласным семінары. Разам з тым, умацоўвалася матэрыяльная база ўстаноў дашкольнай адукацыі, праводзіліся рамонтныя работы, укараняліся інфармацыйныя тэхналогіі.
З ахвотай да вучобы— Значныя намаганні былі прыкладзены для таго, каб эфектыўна функцыянавала і сістэма агульнай сярэдняй адукацыі, — адзначыў Валянцін Сцяпанавіч Ціхановіч. Была працягнута работа па аснашчэнню прадметных кабінетаў сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем за лік бюджэтных, пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў. Большасцю ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі былі забяспечаны якасная падрыхтоўка і правядзенне выпуск-ных экзаменаў. У 2013 годзе ўручаны 34 пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай. Атэстаты асобага ўзору атрымалі 18 вучняў, у тым ліку залаты медаль – 17 чалавек, сярэбраны – 1. Высокі працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы паказалі выпускнікі Правамастоўскай СШ і Мікелеўшчынскага дз/с – СШ (100%), Гудзевіцкай гімназіі (82,4%).На цэнтралізаваным тэсціраванні па чатырох прадметах (рускай мове, гісторыі Беларусі, біялогіі і геаграфіі) у нашых вучняў -- сярэдні бал па раёну вышэй абласнога. Вышэй раённага па ўсіх прадметах на працягу двух апошніх гадоў – у вучняў Правамастоўскай СШ, па большасці – у выхаванцаў гімназіі №1 г. Масты, другой гарадской школы, Дубненскай СШ і Курылавіцкага дз/с – СШ.Мэтанакіраваная работа праводзілася па развіццю алім-піяднага руху. У раённых алімпіядах удзел прынялі 476 вучняў. На трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды прайшлі 27 рабят. У заключным этапе ўдзельнічалі 4 вучні, быў заваяваны адзін дыплом III ступені.Значная ўвага надавалася і даследчай дзейнасці вучняў. На V раённай адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук. Творчасць. Пазнанне” было прадстаўлена 75 работ. Найбольшая колькасць заваяваных дыпломаў – 10 – у выхаванцаў гімназіі №1 г. Масты, па 6 – у рабят з трэцяй гарадской школы і Лунненскай СШ.За паспяховае выступленне на алімпіядах, конкурсах і спаборніцтвах тры вучні Мастоўшчыны сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, адзін атрымаў стыпендыю імя А. І. Дубко, чатыры – стыпендыю Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, чатырнаццаць – заахвочванне Мастоўскага райвыканкама.
Розныя – роўныяЛетась была працягнута работа па развіццю сеткі спецыяльнай адукацыі раёна, якая ў 2013/2014 навучальным годзе прадстаўлена 35 класамі інтэгрыраванага навучання і выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і 12 інтэгрыраванымі групамі ў дашкольных установах. Захавалася на такім жа ўзроўні колькасць пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі пры школах (4) і дзіцячых садах (12).На базе цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі працягваюць функцыянаваць 2 спецкласы. Працуюць 4 спецгрупы, пяцёра рабят навучаюцца дома.
Выхаваць асобу, грамадзяніна-- Асноўнымі сродкамі рэалізацыі Комплекснай праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі ў Мастоўскім раёне на 2012-2015 гады летась сталі дзейнасць і зносіны, а каштоўнаснымі арыентырамі выхавання абраны агульначалавечыя, асобасныя і грамадзянскія каштоўнасці, — працягвае гутарку начальнік аддзела В. С. Ціхановіч. Паспяховай была дзейнасць па ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах і спаборніцтвах. Юнымі мастаўчанамі заваявана 106 дыпломаў на ўзроўні вобласці, 33 – на ўзроўні рэспублікі і падчас міжнародных конкурсаў. Найбольш значны ўклад у агульную скарбонку дасягненняў раёна ўнеслі Лунненская СШ, Гудзевіцкая гімназія, эколага-біялагічны цэнтр, раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Мастоўская ДЮСШ.Пастаянная ўвага надаецца прафілактыцы супрацьпраўных паводзін і фарміраванню здаровага ладу жыцця. Як вынік – знізілася колькасць злачынстваў і колькасць вучняў, што іх здзейснілі.Акрамя гэтага, праводзілася шматаспектная міжведамасная работа па ўхіленню прычын сацыяльна-небяспечнага становішча непаўналетніх. Прызначаны знаходзячыміся ў сацыяльна-небяспечным стане 77 дзяцей з 44 сем’яў, што значна менш, чым у 2012 годзе. У сувязі з нармалізацыяй сітуацый у сям’ях, за 2013 год былі выведзены з катэгорыі сацыяльна-небяспечнага становішча 56 дзяцей. На сямейныя формы выхавання ўладкавана 17 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.У цэнтры ўвагі аддзела і ўстаноў адукацыі знаходзіцца і такое важнае пытанне як умацаванне здароўя дзяцей у летні перыяд. У аздараўленчых лагерах летась адпачылі 1 498 дзяцей, што складае 102,6% ад планавага задання.
Калі кадры вырашаюць усёСпыніўся В. С. Ціхановіч і на станоўчых момантах работы з кадрамі.У мінулым годзе 20 педагогаў, у тым ліку кіраўнікі Рагозніцкай СШ і Курылавіцкага дз/с-СШ, пацвердзілі вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій маюць 94,8% кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і іх намеснікаў. Актывізавалася праектная дзейнасць устаноў. Так, у рэспубліканскіх эксперыментальных і інавацыйных праектах удзельнічаюць 8 устаноў, у праекце ЕС/ПРААН “Зялёныя школы” – 9. Палепшылася рэзультатыўнасць удзелу педагогаў у абласных (заваявана 16 дыпломаў) і рэспубліканскіх (15 дыпломаў) конкурсах, канферэнцыях, выстаўках перадавога педагагічнага вопыту. Сярод іх – абласны конкурс кабінетаў псіхолага – дыплом I ступені (ДЦРДз г. Масты), абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Інтэрнэт. Адукацыя” – дыплом II ступені (Гудзевіцкая гімназія) і дыплом III ступені (СШ №3 г. Масты). Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі А. І. Пяцэвіч – за перамогу ў рэспубліканскай тэматычнай акцыі “Лета – пара спартыўная”, намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Л. У. Русіна і педагог, выконваючы абавязкі класнага кіраўніка Гудзевіцкай гімназіі, Н. Л. Славута – за ўдзел у рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі “Я – грамадзянін Беларусі”.Творчы калектыў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі заняў 2-ое месца ў рэспубліканскім конкурсе “Гуляюць дзеці – гуляем мы” і ўзнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі РБ II ступені.Дырэктар эколага-біялагічнага цэнтра Н. Э. Бортнік узнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь II ступені за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Зямлі роднай – наш клопат” (намінацыя “Асенняя казка”).
Работа на перспектывуУ час нашай размовы з В. С. Ціхановічам былі закрануты і праблемныя пытанні, над вырашэннем якіх будуць працаваць педагогі сёлета. Так, да прыкладу, у сувязі з расшырэннем інфармацыйнай прасторы, дашкольныя ўстановы маюць вострую патрэбу ў сучасным камп’ютарным аснашчэнні: 35,7% дашкольных устаноў не маюць высокахуткаснага выхаду ў інтэрнэт і сайта, што не дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы. Пакуль што не на патрэбным узроўні арганізавана работа па арыентацыі выпускнікоў школ на выбар педагагічных спецыяльнасцей. Патрэбна развіваць і новыя формы пазаўрочнай дзейнасці, якія запатрабаваны ў мала-дзёжным асяроддзі.-- У год 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў неабходна расшырыць дзейнасць па абласному мегапраекту “Патрыятычны марафон сацыяльна-значымых спраў” “Паклонімся вялікім тым гадам, актыўна ўключаць дзяцей і вучняў да падрыхтоўкі і правядзення святкаванняў , — падкрэсліў Валянцін Сцяпанавіч. – Нам давядзецца многае зрабіць, аднак сумеснымі намаганнямі мы зможам рашыць пастаўленыя задачы.Падрыхтавала Н. ШЭЎЧЫК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад