На працягу пяці дзён у нашым раёне вяліся здымкі праекта “Жывая культура”, які рэалізуецца на тэлеканале “Беларусь 3”.
Праект прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі, а яго прэм’ера запланавана на чэрвень бягучага года.
На Мастоўшчыне запіс праекта праходзіў з 22 па 26 красавіка. Творчая група тэлеканала здымала мясцовы танцавальны стыль “Котчынская кадрыля”, якім славіцца азёркаўская зямля, а таксама традыцыю ткацтва падвойных дываноў, што беражліва захоўваецца ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі.
Таксама ў сюжэт аб раёне ўвойдзе расказ пра гісторыю і культуру Мастоў, у прыватнасці пра масты як інжынерныя збудаванні, якіх толькі ў горадзе чатыры, а адзіны ў рэспубліцы вялікапралётны падвясны мост з’яўляецца візітнай картачкай нашага раённага цэнтра.
Н.БЯЙДУК
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад