Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Жыхары Сухініч змагаліся з ворагам

Жыхары Сухініч змагаліся з ворагам18 ноября 2013 — 10:00

 Сухінічы ­­ адна з буйнейшыхвёсак нашага раёна, знаходзіцца ў Дубненскім сельсавеце.  У гады Вялікай Айчыннай вайны многія яе жыхары  падтрымлівалі сувязь з партызанамі. Немцы жорстка помсцілі ім за гэта. У 1942 годзе быў растраляны В. М. Мінько, у 1943 ­­ Ф. М. БІліда,     Д. М. Варабей, В. Я. Жук, П. С. Рожка, у 1944 ­­  С. М. Біліда, Р. М. Біліда, С. К. Крахмальчык, быў растраляны фашыстамі за адмову зняць з маяка чырвоны сцяг, які вывесілі партызаны ў сувязі са святам 1 Мая.     І. П. Крывец быў схоплены за сувязь з партызанамі, быў адпраўлены ў лагер, дзе і загінуў. Усяго гітлераўцы загубілі 22 мірныя жыхары. Пасля вызвалення нашай мясцовасці на фронт пайшлі 82 жыхары Сухініч, з іх 49 загінулі. У 1967 годзе загінуўшым быў пастаўлены помнік ­­ скульптура воіна і партызанкі з аўтаматам. У ліку тых, хто пайшоў на фронт, быў і Сцяпан Дзянісавіч Верабей (на здымку). Ён ваяваў мужна, быў узнагароджаны медалём за баявыя заслугі.  Многія яго аднавяскоўцы таксама вярнуліся з фронту з баявымі ўзнагародамі.

С. ЗВЯРОВІЧ Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио