Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноБлоги наших журналистовНаталья ШевчикЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Жыццёвая мудрасць і ўменне пераадольваць цяжкасці доўгажыхароў Мастоўшчыны

Жыццёвая мудрасць і ўменне пераадольваць цяжкасці доўгажыхароў Мастоўшчыны28 сентября 2018 — 13:28

Адна з самых добрых традыцый нашага народа, у якой, магчыма, і заключаны сакрэт нашай надзвычайнай жыццястойкасці, - будаваць сваё жыццё, абапіраючыся на вопыт старэйшага пакалення, слухаючы іх парад, памнажаючы іх набыткі, адчуваючы іх пастаянную падтрымку і адплочваючы ім за гэта любоўю, увагай і клопатам.

У Мастоўскім раёне налічваецца 253 чалавекі, якія пераўзышлі ўзроставы рубеж у 90 гадоў, узрост у 100 і больш гадоў маюць 4 жыхары Мастоўшчыны.

Многія з доўгажыхароў прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны. Як, напрыклад, Мікалай Міхайлавіч Бабко з вёскі Заполле Дубненскага сельсавета, які свой баявы шлях пачынаў ва Усходняй Прусіі,  пасля ваяваў у Японіі, а завяршыў службу на Камчатцы. У пасляваенныя гады Мікалай Міхайлавіч больш за трыццаць гадоў працаваў вартаўніком на чыгунцы, пабудаваў дом, разам з жонкай выгадаваў дваіх дзяцей.

Многае давялося перажыць і Надзеі Сельвестраўне Гаруновай з вёскі Сухінічы. Маладзенькай дзяўчынай у гады вайны яна была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вяртання на радзіму працавала на чыгуначнай дарозе, у калгасе паляводам. Калі муж пайшоў з жыцця, засталася адна, але не адзінокая і не забытая – з клопатам і ўвагай да патрэб пажылога чалавека яе даглядае сацыяльны работнік.

А вось Клаўдзія Віктараўна Мельнічак з вёскі Агароднікі ў гады вайны працавала на Урале, на танкавым заводзе, дзе выпускалі снарады. Цяжкая непасільная праца, безумоўна, падарвала здароўе, але не сілу духу нашай зямлячкі, жаданне жыць, адбудоўваць краіну, гадаваць дзяцей, унукаў і праўнукаў.

З першага да апошняга дня прайшоў вайну гвардыі падпалкоўнік запаса Уладзіслаў Аляксандравіч Сабалеўскі. Вялікая Айчынная застала яго ў Ленінградзе курсантам ваенна-медыцынскага вучылішча. Затым, закончыўшы ваеннае вучылішча ў горадзе Омску і атрымаўшы воінскае званне ваенфельдшара, ён быў накіраваны ў артылерыйскі полк. Памяць ветэрана і зараз захоўвае падрабязнасці тых далёкіх дзён.

Без слёз цяжка ўспамінаць мінулыя гады Зоі Аляксандраўне Абрамавай, якая ў вайну таксама працавала ў тыле, на заводзе па выпуску баявых снарадаў.

Шмат жыццёвых выпрабаванняў выпала на долю Канстанціна Фёдаравіча Кучуна, аднак ён не страціў свайго аптымізму і жыццястойкасці.

Менавіта ваенныя гады сталі вызначальнымі ў выбары прафесійнага шляху для Зоі Канстанцінаўны Дзіваковай. Менавіта тады было прынята рашэнне стаць медыкам, каб аблягчыць боль і пакуты, дапамагаць людзям. Многія мастаўчане і сёння з павагай і ўдзячнасцю ўспамінаюць яе як вопытнага і высокакваліфікаванага ўрача-неўролага.

Медыцынскай сястрой медсанбата працавала ў гады вайны Аляксандра Дзянісаўна Пятрэнка.

У пачатку бягучага года адзначыў свой 98-ы дзень нараджэння і Міхаіл Іосіфавіч Дзедавец, які, змагаючыся з ненавісным ворагам, прайшоў партызанскімі дарогамі роднага краю.

Здароўя, жыццёвай мудрасці, умення пераадольваць цяжкасці і радавацца жыццю мы жадаем доўгажыхарам нашай Мастоўшчыны, усёй зямлі беларускай, галоўная філасофія якой на працягу стагоддзяў – памяць рода і непарыўная сувязь пакаленняў.

Н.ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио