Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Жыццё пражыць - многае перажыць

Жыццё пражыць -   многае перажыць10 ноября 2016 — 10:36

 

Для людзей старэйшага пакалення сёмага лістапада -- дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі -- памятная дата. Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Іосіфавіча Якубчыка з вёскі Падбараны, што на тэрыторыі Лунненскага сельскага Савета, гэты дзень памятны ўдвая, бо як раз на яго прыпадае яго дзень нараджэння.


Сёлета Міхаіл Іосіфавіч адзначыў 90-гадовы юбілей. Бацьку, дзядулю і прадзядулю віншавалі родныя. З пажаданнямі здароўя і падарункамі наведалі ветэрана загадчыца аддзялення тэрміновай сацыяльнай дапамогі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна” Вікторыя Вацлаваўна Бабілевіч і сакратар раённага савета ветэранаў Уладзімір Юльянавіч Жылеўскі. Работнікі аддзялення цэнтра Валерый Іванавіч Кушмар і Валерый Барысавіч Перашэін аказалі Міхаілу Іосіфавічу і яго жонцы Раісе Макараўне канкрэтную і, галоўнае, своечасовую напярэдадні зімы дапамогу -- замазалі шчыліны ў печы.


Ад свайго мінулага нікуды не падзецца і не схавацца. Звычайна, у дні сваіх шаноўных юбілеяў глядзіш на мінулае з вышыні пражытых гадоў. За плячыма Міхаіла Іосіфавіча і Раісы Макараўны доўгае, цяжкае, але дастойна пражытае жыццё, на якое можна азірнуцца са спакойным сумленнем. Шэсцьдзесят год яны ідуць поруч па адной жыццёвай дарозе. У гэтых мілых бабулі і дзядулі можна павучыцца жыццёвай мудрасці, уменню пераадольваць цяжкасці, дастойна сустракаць выпрабаванні лёсу.


Маладым хлопцам Міхаіл у студзені сорак пятага быў мабілізаваны на фронт. У саставе I Беларускага фронта камандзірам гарматы ў званні старшага сяржанта ён з баямі прайшоў Польшу і Германію. Пад Франкфуртам на Одэры быў паранены, тры месяцы правёў у шпіталі. Ужо пасля перамогі над фашысцкай Германіяй да пяцідзесятага года служыў у Польшы.


Пасля службы вярнуўся ў родную вёску і ўсё сваё свядомае жыццё займаўся самай мірнай працай -- вырошчваў хлеб: працаваў на трактары, а ў час жніва перасядаў на камбайн. На рабоце ў калгасе ён і сустрэў сваю будучую жонку, яна працавала ў паляводстве. Маладыя людзі пажаніліся, жонка пераехала, як і вялося ў тыя часы, у дом мужа і яго бацькоў. Ужо пазней маладыя дабудоўвалі і пашыралі бацькоўскую хату, у якой жывуць і сёння.


Бог даў ім доўгі век і чацвёра дзяцей. Сёння жыве ў Гродне толькі дачка Галіна. У свой час Раісе Макараўне і Міхаілу Іосіфавічу давялося пахаваць трох сыноў. Боль ад страты дзяцей не прайшоў і сёння. Яго суцішыць на нейкі час могуць толькі праўнукі, якія амаль кожныя выхадныя і святочныя дні прыязджаюць пагасціць да дзядулі і бабулі. У прысутнасці праўнукаў старэйшае пакаленне Якубчыкаў маладзее і ажывае душой, жыццё працягваецца...

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио