22 жніўня 2015 года ў г.п. Зэльва адбудзецца свята -- Ганненскі кірмаш
Як сведчыць гісторыя, менавіта дзякуючы Ганненскаму кірмашу Зэльва была вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым лейпцыгскім.
У 2001 годзе Ганненскі кірмаш атрымаў “новае дыханне”. Свята стала адным з самых масавых і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны. Сёлета кірмаш распачнецца ў 12 гадзін на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам шоуцэнтра Уладзіміра Кустава з г.Мінска. Тут жа пройдзе выступленне ансамбля народнай музыкі і песні “Купалінка” і цыганскае шоу “Очи черные”. Вечарам увазе гледачоў прапануецца эстрадны канцэрт з удзелам Уладзіміра Ухцінскага, Іскуі Абалян, Гарэмшоу
.У рамках правядзення свята адбудзецца міжнародная матчавая сустрэча “УсходЗахад” паміж зборнымі камандамі Беларусі і Латвіі па каратэ. Займальна і весела адпачываць на кірмашы можна будзе на разнастайных пляцоўках, якія размесцяцца ў цэнтральнай частцы Зэльвы.
Свае работы на кірмашы рамёстваў прадставяць умельцы народнай творчасці, якія гатовы будуць даць майстарклас. На выставе “Скарбонка талентаў” можна пазнаёміцца з работамі выяўленчага, дэкаратыўнапрыкладнога і фотамастацтва.
Аматараў песні і вясёлай музыкі чакае творчая пляцоўка. Запланаваны кірмашовы карнавал, куды запрашаюцца ўсе жыхары і госці пасёлка, якія прыйдуць на свята апранутымі ў стылізаваныя касцюмы. Самыя арыгінальныя будуць удастоены прыза.
Не прыйдзецца сумаваць і дзетвары: акрамя гульнёвых праграм, іх чакаюць цікавыя атракцыёны, прадстаўленне тэатра звяроў “ФаСонШоу”.Як заўсёды, арыгінальнымі маюць быць падворкі сельгасарганізацый і сельсаветаў раёна. Кожны з іх рыхтуе цікавае жанравае прадстаўленне. А на пляцоўцы “Гасцінна запрашаем!” зэльвенцы рады будуць бачыць уладальнікаў аграсядзіб і суб’ектаў малога бізнесу з іншых раёнаў. Гэта добрая магчымасць абмяняцца вопытам дзейнасці, прыцягнуць жадаючых да сябе на адпачынак, а яшчэ і прэзентаваць уласную прадукцыю. Так што гасцінна запрашаем!
А яшчэ на кірмашы будзе арганізаваны шырокі гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі. Візітнай карткай стане выставапродаж зэльвенскіх караваяў. А таксама конкурс на лепшы каравай, прыняць удзел у якім могуць і госці.
Які ж Ганненскі кірмаш без коней?! Усё будзе: і конкурс на лепшую павозку, і падарожжа на брычках, і выступленні коннаспартыўных школ. Акрамя гэтага, на кірмашы кожны жадаючы зможа купіць ці прадаць каня.Абавязкова трэба пабываць і на закрыцці свята, якое пройдзе на зэльвенскім вадасховішчы. Відовішчнае вогненнае і воднасветлавое шоу завершыць прыгожы святочны феерверк.
Ну а тыя, хто не стоміцца за дзень, запрашаюцца апоўначы ў раённы Дом культуры на светадыёдналазернатанцавальнае шоу. Раім усюды паспець і ўсё пабачыць. Не пашкадуеце!
Для таго, каб гасцям было лёгка і правільна арыентавацца, па ўсёй тэрыторыі святкавання будуць устаноўлены ўказальнікі і інфармацыйныя дошкі. На плошчы будзе арганізавана работа інфармацыйнага цэнтра, дзе можна будзе набыць гасцявыя карты, заказаць экскурсію.
Аргкамітэт г.п.Зэльва
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад