З 24 снежня ў школьнікаў пачаліся зімовыя канікулы. Працягнуцца яны па 7 студзеня ўключна.У трэцяй і пятай гарадскіх школах, а таксама ў Азёркаўскай і Рагозніцкай СШ, Мікелеўшчынскім д/с—школе арганізавана работа аздараўленчых лагераў. Тут аздараўленне пройдуць 159 рабят. Яшчэ 90 чалавек умацуюць здароўе ў лагерах, што працуюць пры спартыўных школах.— На зімовыя канікулы запланавана мноства мера-прыемстваў – адукацыйных, культурных, спартыўных, — расказвае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Інна Васільеўна Навіцкая. – Сярод чарады калядна-навагодніх прадстаўленняў і баляў-маскарадаў прадугледжаны творчыя і інтэлектуальныя конкурсы, віктарыны, трэнінгавыя заняткі і псіхалагічныя гульні. Будуць арганізаваны таксама экскурсіі, спаборніцтвы, дыскатэкі і шматлікія рухомыя гульні на свежым паветры.
Н. БЯЙДУКНа здымку: добра зімой на вуліцы.Фота С. ЗВЯРОВІЧА
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад