Астравецкія швачкі забяспечваюць ахоўнымі касцюмамі медыкаў, якія працуюць з хворымі на каронавірусную інфекцыю COVID-19.
Майстрыхі швейнага цэху УПКБА выконваюць заказы на пашыў аднаразовых халатаў, камбінезонаў і бахілаў для работнікаў цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, піша "Астравецкая праўда".
Тканіну, спанбонд, які лепш за ўсё засцерагае ад «нападзення» інфекцыі, астравецкія швачкі закупляюць у сталіцы. Праўда, матэрыял апошнім часам усё часцей даводзіцца чакаць: пастаўкі ідуць з суседняй Расіі, дзе ён таксама разлятаецца як гарачыя піражкі.
Да «каронавіруснага» спецадзення, акрамя якасці тканіны, ёсць і іншыя патрабаванні. Так, халаты абавязкова павінны быць з захінам і пэўнай даўжыні, камбінезоны – максімальна закрытыя, з капюшонам, на ліпучцы або маланцы.
У сярэднім у месяц Дом быту пастаўляе для патрэб санстанцыі каля 200 камбінезонаў. Для бальніцы ў бліжэйшы час плануецца выпускаць да 2 000 халатаў і 2 500–3 000 камбінезонаў – так што ў апошнія месяцы 2020-га працаваць ва ўзмоцненым рэжыме будуць не толькі медыкі, але і швачкі. Аднак яны не скардзяцца і ўпэўнены, што справяцца – змаглі ж не перарваць пастаўкі нават калі з семярых за машынкай засталася толькі адна: астатнія, так здарылася, у адзін час захварэлі.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад