14-15 верасня, ў выставачнай зале Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў адбудзецца выстаўка-кірмаш хрызантэм, мнагалетнікаў, хвойных і дэкаратыўных кустарнікаў.
Зялёную і шматколерную кветкавую прыгажосць прадставіць мастаўчанам магістр біялагічных навук, кветкавод-калекцыянер, кіраўнік гродзенскага гарадскога клуба кветкаводаў “Флора” Алег Багайчук.
На выставе наведвальнікі не толькі змогуць пазнаёміцца і атрымаць задавальненне ад мноства прыгожых і экзатычных кветак і раслін, але выбраць і набыць тое, што ім найбольш спадабалася, што хацелася б пасадзіць на сваіх дачных і прысядзібных участках, каб зрабіць іх сапраўдным райскім кутком.
Вопытны кветкавод абяцае правесці кансультацыі па догляду і вырошчванню набытых раслін.
--Калі вы жадаеце свет вакол сябе зрабіць прыгажэйшым, прыйдзіце на зялёную выстаўку, не пашкадуеце!-- запрашае дырэктар цэнтра рамёстваў Ж.Л. Новік.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад