Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Запатрабаваны ініцыятыўныя і прадпрымальныя людзі

28 марта 2011 — 10:00

Зацверджаная Прэзідэнтам РБ А. Р. Лукашэнкам Дырэктыва №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” і рашэнне кіраўніка краіны аб аб’яўленні бягучага года Годам прадпрымальнасці несумненна яшчэ больш стымулююць развіццё прадпрымальнасці, актыўнасці і ініцыятывы ў людзей.

Варта адзначыць, што на Мастоўшчыне дзелавыя, энергічныя, творчыя людзі і да таго былі і ёсць. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Канстанцінаўна Поклад, па стану на 1 студзеня 2011 года ў нас было зарэгістравана 629 індывідуальных прадпрымальнікаў і 241 юрыдычная асоба. З усіх зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў 318 чалавек займаюцца рознічным гандлем, астатнія -- аказваюць розныя паслугі, вырабляюць тыя ці іншыя тавары на продаж.

Што датычыць юрыдычных асоб, то, як паведаміла Т. К. Поклад, 69 з названай лічбы – дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы, астатнія – недзяржаўныя ці з сумеснай маёмасцю (акцыянерныя таварыствы, сельгаспрадпрыемствы і г. д., сюды ж адносяцца і фермерскія гаспадаркі). Гэтая катэгорыя займаецца, у пераважнай большасці, вытворчасцю прадукцыі, прамысловых тавараў. І толькі некалькі юрыдычных асоб аказваюць бухгалтарскія, турыстычныя паслугі.

— У нас не было і няма праблемы з рэгістрацыяй індывідуальных прадпрымальнікаў ці юрыдычных асоб, — сказала галоўны спецыяліст ад-дзела эканомікі райвыканкама Т. К. Поклад. – У сваю чаргу, пры іх рэгістрацыі  звяртаем увагу на захаванне заканадаўства і на тое, каб у сваёй практычнай дзейнасці яны працавалі не па шаблону, а праяўлялі дзелавую актыўнасць. Лічу, што абвешчаны Прэзідэнтам краіны Год прадпрымальнасці будзе спрыяць развіццю самых розных ініцыятыў і ў жыхароў Мастоўшчыны, — выказала думку Таццяна Канстанцінаўна.

Падрыхтаваў да друку М. ПАВЯДАЙКА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио