Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Запамятаваць іх – ім здрадзіць назаўжды…

Запамятаваць іх – ім здрадзіць назаўжды…15 сентября 2025 — 08:01

  Народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Пескаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Яронькі” з’яўляецца важнай часткай школьнага жыцця, эфектыўным сродкам навучання і выхавання.

Пошукавая група “Рубеж”, якая працуе на базе школьнага музея,  будуе сваю работу на аснове дакументальных крыніц, якія ёсць у музеі, успамінаў мясцовых жыхароў, матэрыялаў розных сайтаў Інтэрнэта, літаратуры, дакументаў Гродзенскага  абласнога архіва. Краязнаўцы прымаюць актыўны ўдзел у пошуку і даследаванні прадметаў і матэрыялаў як перыяду Вялікай Айчыннай вайны, так і матэрыялаў краязнаўчага накірунку, на аснове якіх пішуць апавяданні, даследчыя працы, удзельнічаюць у конкурсах,  прыносяць плённыя вынікі. І ў наш час удаецца яшчэ знайсці  рэчы гадоў вайны (газеты, ліхтарыкі, пісьмы).  Пошукавая работа – гэта не толькі рэчы, але ў першую чаргу гэта людзі, гэта імёны, сцертыя гісторыяй. У выніку пошукавай работы былі ўстаноўлены імёны загінуўшых землякоў, якія  не значацца на вясковых помніках. Выяўлена пасведчанне аб смерці Чарніцкага Браніслава Осіпавіча, які прапаў без вестак 16 красавіка 1945 года, а імя яго не ўвекавечана на помніку загінуўшым землякам. Значыць, у пошукавай групы ёсць новае поле дзейнасці.

Саветам музея ўстановы адукацыі сумесна з настаўнікамі і актывам школы праведзена вялікае пошукавае даследаванне “Яны вызвалялі Пескі” па выяўленні герояў, імёны якіх звязаны з пескаўскай зямлёй. Сярод іх быў і Віктар Іванавіч Яронька, Герой Савецкага Саюза, імя якога 16 снежня 2024 года было прысвоена дзяржаўнай установе адукацыі “Пескаўская сярэдняя школа Мастоўскага раёна”, а  даследчая праца “Салдат вайны і міру”  адзначана дыпломам І ступені ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Каталог “У часу ёсць свая памяць” стаў вынікам працы пошукавай групы на працягу навучальнага года.  У яго ўнесены звесткі аб дзесяці воінах-чырвонаармейцах, якія загінулі ў чэрвені 1941 года пры абароне мястэчка Пескі, дзевяці земляках, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і дзевятнаццаці чалавек, прайшоўшых дарогамі вайны. Для ўдзелу ў абласным анлайн-праекце “Педагогі ў гімнасцёрцы” даследаваны і апісаны баявы шлях трох настаўнікаў-ветэранаў.

Пяць гадоў назад намі выяўлена магіла сям’і Рудзяк, расстралянай фашыстамі ў 1943 годзе за сувязь з партызанамі. Члены групы “Рубеж” і валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” ўзялі магілу пад сваю апеку, у 2024 годзе на ёй устаноўлены памятны знак. Вядзецца догляд і добраўпарадкаванне магіл настаўнікаў-ветэранаў.

Наша група яшчэ маладая, але мы з’яўляемся лаўрэатамі абласнога злёту пошукавых атрадаў “Мы – наследнікі Перамогі”, удзельнікамі абласнога семінару па ваенна-патрыятычным выхаванні.

    Наперадзе ў нас новыя рубяжы, новыя  планы  і здзяйсненні. Але мы заўсёды памятаем, што загінуўшыя сёння між жывых. У сэрцах усіх, ва ўсіх дамах людскіх нячутныя іх крокі раздаюцца. Запамятаваць іх – здрадзіць ім назаўжды…

Рэгіна ВЯЛІЧКА, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио