Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумВ трудовом коллективеНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Запамінальную экскурсію на ААТ “Мастоўдрэў” здзейснілі гудзевіцкія школьнікі

Запамінальную экскурсію на ААТ “Мастоўдрэў” здзейснілі гудзевіцкія школьнікі08 апреля 2023 — 10:30

Зайшоўшы ў завадскі музей, дзеці нават ахнулі, убачыўшы велізарны макет усёй тэрыторыі завода. Даведаліся пра заснавальнікаў завода братоў Вацлава і Ігната Канапацкіх. Вельмі цікава было пабачыць капсулу з пасланнем сваім нашчадкам, якая будзе адкрыта праз 50 гадоў, а менавіта гэта адбудзецца 1 снежня 2027 года. Пра такія капсулы дзеці чулі не адзін раз, а вось тут, падчас экскурсіі, убачылі ўпершыню. Было прыемна назіраць за тым, што выхаванцы не толькі разглядалі экспазіцыі, але і задавалі пытанні экскурсаводу. Усіх здзівіў фотаздымак падвеснага маста. Пры чым ён тут? Аказалася, як паведаміў нам экскурсавод, распрацоўшчыкам праекта маста быў Яўген Радкевіч, які ў былыя часы з’яўляўся генеральным дырэктарам ААТ “Мастоўдрэў”. На заводзе працавалі людзі, якія пражывалі на другім беразе ракі, і ім прыходзілася дабірацца на працу на лодках, а гэта было вельмі нязручна, многія з іх спазняліся. Таму Яўгенам Радкевічам і было прынята рашэнне ўзвесці такі мост. Акрамя таго, ён  прыклаў руку да будаўніцтва такіх жа мастоў у Сібіры і Азіі. Даўжыня маста – 190 метраў. Правяралі на трываласць яго трактарам, якія праехаў па мосце ад пачатку і да канца.

Дзеці былі ўражаны вялікай колькасцю дыпломаў, ганаровых грамат, вымпелаў, сувеніраў ад гасцей, якія наведвалі ААТ “Мастоўдрэў”.

Пасля заканчэння экскурсіі мы не змаглі ўтрымацца, каб не наведаць мост, што таксама пакінула самыя прыемныя адчуванні. Па дарозе дамоў дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі, пераглядалі  ў сваіх тэлефонах фотаздымкі.

Іна КУРБАТ,

настаўнік пачатковых класаў

 ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио