Мова, наша родная мова! Як не захапляцца табой, як не вывучаць цябе, як не пагадзіцца са словамі пісьменніка П.Панчанкі? На самой справе нашым вучням сам Бог наканаваў любіць і шанаваць нашу родную беларускую мову. Магчыма, таму што большасць настаўнікаў выкладаюць свае прадметы і размаўляюць на нашай прыгожай, сакавітай роднай мове. Сама мясцовасць з блакітнымі азёрамі і маляўнічымі лугамі спрыяе тым абставінам, што проста нельга іначай. А яшчэ таму, што ў школе працуе таленавіты выкладчык беларускай мовы і літаратуры Т. А. Галавач.
Дзякуючы ёй вучні захапляюцца творчасцю Коласа і Купалы, Багдановіча і Караткевіча, Шамякіна, Панчанкі і Брыля. Т. А. Галавач ладзіць з вучнямі гасцёўні, вячоркі, вывучае народныя звычаі і абрады і інш. На школьнай лінейцы былі ўручаны ўзнагароды і каштоўныя падарункі нашым вучням за ўдзел у конкурсе па беларускай мове “Буслік-2016”. Былі адзначаны 28 вучняў школы. Усе атрымалі каштоўныя падарункі, пісьмы-падзякі. А 9 вучняў з іх атрымалі медалі за другі і трэці вынік у раёне.
Радуе тое, што сярод іх дзве вучаніцы Т. А. Галавач, якія паказваюць цудоўныя вынікі на школьных і раённых алімпіядах па беларускай мове. Гэта вучаніца 9 класа Ганна Пась і вучаніца 10 класа Аксана Змітрукевіч. Сёлета дзяўчынкі сталі прызёрамі ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, а Аксана Змітрукевіч – абсалютнай яе пераможцай.
Другі год запар дзяўчынка ўваходзіць ў склад каманды Мастоўскага раёна на абласную алімпіяду. Зараз яна цвёрда ведае, да чаго патрэбна імкнуцца і мы жадаем Аксане поспехаў, а таксама ўсім вучням, якія будуць абараняць гонар нашага раёна. Без упартай, і натхнёнай працы няма выніку, няхай перамагае мацнейшы!
Р. ДРАВІЦА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Азёркаўскай СШ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад