Некаторыя з iх прывяжуць да квадратнага метра, расказвае СБ. Гэта значыць, што налiчваць будуць, зыходзячы з агульнай плошчы кватэры. За якiя паслугi мы станем плацiць па-iншаму, расказала начальнiк упраўлення эканомiкi Мiнiстэрства ЖКГ Ала Раманькова.
— Ала Мiхайлаўна, плата за якiя паслугi будзе налiчвацца iнакш?
— За тэхнiчнае абслугоўванне лiфта i санiтарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома (уборку пад’ездаў). Плануецца, што тарыф за тэхабслугоўванне лiфта стане 0,0584 рубля за адзiн квадратны метр. Таксама з 1 верасня па новай схеме налiчаць плату за электраэнергiю, расходаваную на асвятленне дапаможных памяшканняў i работу абсталявання, за выключэннем лiфта. За гэтыя паслугi будуць браць аплату, улiчваючы агульную плошчу кватэры, а не колькасць зарэгiстраваных у ёй чалавек.
— Чаму вырашылi прывязаць аплату да квадратных метраў?
— Таму што шматкватэрны жылы дом — сумеснае домаўладанне. I адказнасць жыхара не заканчваецца за парогам яго кватэры. Лесвiцы, падвалы i гарышчы, вокны i ўваходныя дзверы — усё гэта агульная ўласнасць, якую трэба падтрымлiваць у парадку. У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам права ўласнасцi надзяляе ўласнiка не толькi правамi валодання, карыстання i распараджэння маёмасцю, але i абавязкам па ўтрыманнi маёмасцi, якая яму належыць.
Грамадзянскiм кодэксам прадугледжана, што кожны ўдзельнiк долевай уласнасцi абавязаны суразмерна са сваёй доляй удзельнiчаць у выплаце падаткаў, збораў i iншых плацяжоў па агульнай маёмасцi, а таксама ў выдатках па яго ўтрыманнi i захаваннi.
Такiм чынам, удзельнiк сумеснага домаўладання павiнен несцi выдаткi па ўтрыманнi, тэхнiчным абслугоўваннi, бягучым i капiтальным рамонце агульнай маёмасцi прапарцыянальна яго долi ў праве агульнай уласнасцi на гэту маёмасць.
— Давайце патлумачым гэта на прыкладзе лiфта.
— Лiфт — агульная маёмасць сумеснага домаўладання i адносiцца да iнжынерных сiстэм жылога дома, а тэхнiчнае абслугоўванне лiфта — гэта асноўная жыллёва-камунальная паслуга, якая забяспечвае бяспеку не толькi паездак грамадзян, але i iх пражывання ў доме. Тэхабслугоўванне лiфта, як i любога абсталявання, праводзiцца ў адпаведнасцi з пэўным рэгламентам, у тым лiку з рэкамендацыямi завода-вытворцы. I яно не залежыць ад колькасцi перавезеных людзей. З уборкай пад’ездаў аналагiчная сiтуацыя. Кошт уборкi разлiчваецца не ад колькасцi людзей, якiя пражываюць у пэўнай кватэры, а ўлiчваючы яе перыядычнасць. Лагiчна, што плацiць за гэтыя паслугi трэба прапарцыянальна сваёй долi ў праве агульнай уласнасцi на агульную маёмасць. Гэты год — пераходны перыяд у прыцягненнi ўласнiкаў жылых памяшканняў да суразмернага ўдзелу ў выдатках на ўтрыманне агульнай маёмасцi.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!