Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

З высокага старту – у студэнцкую сям’ю. Кім ганарацца настаўнікі Рагозніцкага д/с-СШ

З высокага старту – у студэнцкую сям’ю. Кім ганарацца настаўнікі Рагозніцкага д/с-СШ15 октября 2020 — 08:37

Штогод летняя пара  для выпускнікоў школ, іх бацькоў, педагогаў  становіцца хвалюючай, таму што наперадзе чакае ўступная кампанія, а яе рэзультатыўнасць напрамую залежыць ад атрыманых балаў у  сертыфікатах  па выніках цэнтралізаванага тэсціравання.

 

Учарашнія школьнікі  спрабуюць свае сілы  ў сумленнай барацьбе за званне студэнта. Барацьба гэтая вельмі цяжкая, і перамагае ў ёй  найбольш падрыхтаваны.

 

Не стаў выключэннем і  бягучы год для  сямі  выпускнікоў Рагозніцкага  дзіцячага сада – сярэдняй школы, якія ўключыліся ў гэтую барацьбу.  І нашы вучні перамаглі, пацвердзілі факт, што дарогу асіліць той, хто ідзе.

 

Аналіз вынікаў тэсціравання ў 2020 годзе паказаў, што з васьмі выбраных для тэсціравання вучэбных прадметаў па сямі сярэдні бал нашых выпускнікоў намнога вышэйшы за раённы і абласны. А па такіх прадметах, як беларуская мова, нямецкая мова, гісторыя Беларусі, біялогія ён склаў  ад 72 да 83 балаў. За кожнай гэтай лічбай стаіць напружаная праца перш за ўсё абітурыентаў.

 

Прыемнай навіной стала атрыманне Анжэлікай Прэдка 97 балаў па гісторыі Беларусі, 90 балаў па нямецкай мове. У выніку гэта дало ёй магчымасць ажыццявіць сваю мару і стаць студэнткай  Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія”. Як і іншым пяці выпускнікам, якія паспяхова паступілі у прэстыжныя вышэйшыя навучальныя установы нашай краіны на  бюджэтную форму навучання.

 

Хто яны, кім сёння ганарацца настаўнікі, бацькі, сябры і знаёмыя? Тыя, хто на працягу  многіх школьных гадоў не толькі паказвалі выдатныя вынікі вучобы, але і былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх школьных спраў і мерапрыемстваў, неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў.  Імя Уладзіслава Варца, які закончыў ІІІ ступень  агульнай сярэдняй адукацыі з залатым медалём, вядома пасля перамогі ў заключным этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці Крысціны Раманенка – пераможца конкурсаў даследчых работ, у тым ліку абласнога конкурсу “Хрустальная Альфа-2019” . Вікторыя Прэдка выбрала для сябе педагагічны факультэт, выкарыстаўшы магчымасць мэтавага накіравання. Кацярына Рагацэвіч, Аляксандр Гайдаш – удзельнікі і пераможцы творчых конкурсаў і праектаў, неаднаразова прадстаўлялі  нашу школу і былі адзначаны  дыпломамі і граматамі.

 

Высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні – гэта вынік сумеснай працы, агульных намаганняў  вучняў і іх педагогаў, а таксама падтрымка і дапамога самых блізкіх людзей – бацькоў. Усе разам яны стваралі  неабходныя ўмовы для навучэнцаў, матывавалі іх, развівалі  пазнавальную актыўнасць і жаданне дасягнуць пастаўленай мэты. А яшчэ – самастойная праца, імкненне  вучняў спасцігнуць глыбіню ведаў па прадмеце  даюць такія добрыя вынікі.

 

Хочацца пажадаць  студэнтам-першакурснікам паспяхова засвойваць вучэбныя праграмы, набываць  практычныя навыкі і ўменні, каб стаць у будучым высокакваліфікаванымі спецыялістамі.  

Антаніна Лудзіч,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

ДУА “Рагозніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио