Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

З роднай хаты – у салдаты

24 января 2011 — 10:00

Мастаўчане Кірыл Жук і Ігар Дзяркачоў на асабістым вопыце  змогуць адчуць атмасферу службы ва Узброеных Сілах. Рабяты накіраваны ў 6-ю асобную механізаваную брыгаду ў Гродна. На паўтара года ім давядзецца забыць пра бацькоўскі дом, навучыцца абараняць Радзіму, стаць сапраўднымі мужчынамі. З 18 студзеня пачалася адпраўка маладога папаўнення з нашага раёна ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Па інфармацыі раённага ваеннага камісара падпалкоўніка Віталія Антонавіча Талочака, у першы дзень былі адпраўлены 10 юнакоў, з іх 4 чалавекі  --у 38-ю асобную мабільную брыгаду ў Брэст і 6 чалавек -- у 6-ю асобную механізаваную брыгаду ў Гродна.

У вызначаны дзень усе рабяты прыбылі ў ваенкамат своечасова. Па словах Віталія Антонавіча, ужо зараз у іх адчуваўся ваенны насторой. Яны глыбока ўсвядомілі, якую  адказную справу ім належыць выканаць. Падтрымаць рабят у такі важны момант іх жыцця прыбыў начальнік раённага аддзела па справах моладзі М. М. Дзенісевіч, а таксама іх родныя і блізкія. Адпраўка прызыўнікоў працягнецца да 27 студзеня. Сёлета 57 мастоўскіх рабят папоўняць рады армейцаў падчас зімовага прызыву - 2011. 

Наступны прызыў, у адпаведнасці з новымі правіламі, плануецца ўжо летам (чэрвень – ліпень). Да гэтага часу ў райваенкамаце таксама будзе праведзены падрыхтоўчы этап па вывучэнню і адбору кандыдатаў, афармленню дакументаў, праходжанню медкамісіі. Адбор пройдзе ў воінскія фарміраванні сілавых структур: унутраныя войскі МУС, органы памежнай службы, і, магчыма, у органы Камітэта дзяржбяспекі. Адпраўка ў воінскія часці УС РБ у гэты перыяд не плануецца. Прызыўнікі, якія падпадаюць пад дадзеную катэгорыю, будуць адпраўляцца на службу падчас наступнага зімовага перыяду.

А.ШВЯДКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио