Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьЭкономикаЭкономикаСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

З любоўю да зямлі

З любоўю да зямлі31 октября 2022 — 11:07

Аграпрамысловы  комплекс – адзін з галоўных складальнікаў эканомікі нашай дзяржавы.  Наколькі   граматныя спецыялісты будуць працаваць у гэтай галіне, залежыць поспех і росквіт нашай дзяржавы.

Ужо ў старэйшых класах самым важным, самым адказным  становіцца выбар прафесіі. Любімая праца прыносіць задавальненне. І як добра, калі твае дзіцячыя  захапленні  становяцца пазней заняткамі на ўсё жыццё. Аб гэтым расправядаў на сустрэчы з вучнямі Азёркаўскай школы дырэктар КСУП “Азяранскі” Віктар Палойка. Проста, прыемна, з душою расказваў малады дырэктар пра працу на зямлі, у сельскай гаспадарцы. Лёгка нічога не даецца, але справа, якой ты займаешся, павінна прыносіць задавальненне, казаў Віктар Генрыкавіч, калі запрашаў на працу юнакоў і дзяўчат, бо менавіта яны, сёняшнія выпускнікі, будучае вёскі. І ад іх залежыць, якой будзе яна праз гады, дзесяцігоддзі. Прыемна ўразіла тое, што вочы дырэктара гарэлі надзеяй на лепшыя дасягненні нашага КСУП у  жывёлагадоўлі, раслінаводстве, таму што ён не адзін у сваёй справе, разам з ім працуюць спецыялісты, механізатары і жывёлаводы, якія любяць сваю працу і кожны дзень у любую пару года, у любое надвор’е  спяшаюцца на рабочае месца, бо нельга прапусціць тэрмін унясення ўгнаенняў,  своечасовай апрацоўкі і ўсё зрабіць своечасова. Віктар Генрыкавіч добра разумее, што людзі – гэта галоўнае, што павінна быць у гаспадарцы, таму не губляе надзеі, што не за доўгім часам прыйдуць у гаспадарку маладыя спецыялісты і  падымуць жыццё ў вёсцы і ў гаспадарцы на новы ўзровень. Сустрэча з дырэктарам КСУП “Азяранскі” В.Г.Палойка ўразіла дарослых і вучняў. Яны абавязкова пагутараць аб усім дома і яшчэ не аднойчы будуць успамінаць шчыры аповед маладога дырэктара.

Нездарма ж кажуць, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек – месца. Толькі дзякуючы працы, можна дабіцца поспеху.

Рэгіна ДРАВІЦА,

намеснік дырэктара па вучэбнай

рабоце Азёркаўскай сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио