Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

З дыпломамі і граматай

16 ноября 2010 — 10:00

Юлія Палубятка, Ганна Старавойтава з пятай гарадской школы і  вучаніца Правамастоўскай школы Настасся Сапежынская дастойна выступілі на абласным конкусе чытальнікаў польскай паэзіі, які прайшоў пятага лістапада ў Гродне, у СШ № 36, так лічыць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Л.Э. Палубятка. 

Каля пяцідзесяці школьнікаў з усёй вобласці ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе. Нашы юныя аматары польскай паэзіі ні разу не прапускалі магчымасці прадэманстраваць свае дэкламатарскія здольнасці.

Юлія і Ганна адзначаны дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Настасся—граматай.

Пераможцы і прызёры конкурсу  атрымалі таксама падарункі ад ГА “Саюз палякаў на Беларусі”.

А. БЫЛІНСКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио