Юлія Палубятка, Ганна Старавойтава з пятай гарадской школы і вучаніца Правамастоўскай школы Настасся Сапежынская дастойна выступілі на абласным конкусе чытальнікаў польскай паэзіі, які прайшоў пятага лістапада ў Гродне, у СШ № 36, так лічыць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Л.Э. Палубятка.
Каля пяцідзесяці школьнікаў з усёй вобласці ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе. Нашы юныя аматары польскай паэзіі ні разу не прапускалі магчымасці прадэманстраваць свае дэкламатарскія здольнасці.
Юлія і Ганна адзначаны дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Настасся—граматай.
Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі таксама падарункі ад ГА “Саюз палякаў на Беларусі”.
А. БЫЛІНСКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад