Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньСоциумКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордитьсяГод качестваГод мира и созидания

З Днём бібліятэк! Калектыў Мастоўскай раённай бібліятэкі ўзнагароджаны Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

З Днём бібліятэк! Калектыў Мастоўскай раённай бібліятэкі ўзнагароджаны Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь15 сентября 2023 — 10:03

Прыемнай навіной адзначана селетняе прафесійнае свята бібліятэкараў раёна: напярэдадні творчы калектыў Мастоўскай раённай бібліятэкі атрымаў высокую ўзнагароду – Грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Святочнае мерапрыемства да Дня бібліятэк, які адзначаецца ў нашай краіне  штогод 15 верасня, ладзілася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сюды з усіх куточкаў Беларусі з’ехаліся прадстаўнікі бібліятэчнай сферы, каб пачуць шчырыя словы віншаванняў у свой адрас і ў адрас сваіх творчых, ініцыятыўных, працалюбівых і мэтанакіраваных калег.

З рук першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыя Грамады ўзнагароду атрымала і дырэктар Мастоўскай раённай бібліятэкі Таццяна Стэльмах.

– Вельмі прыемна, што шматгадовая плённая дзейнасць калектыву раённай бібліятэкі па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культуры, а гэта і навацыі ў галіне бібліятэчнай справы, і падтрымка і развіццё чытання, і значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем, адзначана на такім высокім узроўні, – падзялілася ўражаннямі Таццяна Іосіфаўна. – Я ганаруся сваім калектывам – працавітым, творчым, дружным, згуртаваным, ганаруся кожным работнікам, які ўносіць дастойны ўклад у агульную справу. Ганаруся тымі ідэямі і праектамі, якія нам ужо ўдалося рэалізаваць і якія яшчэ ў планах. Хочацца кожнаму выказаць удзячнасць і пажадаць моцнага здароўя, новых прафесійных поспехаў і творчых ідэй. Наперадзе нас чакаюць не менш цікавыя праекты і конкурсы, якія, я ўпэўнена, нам пад сілу здзейсніць і, што самае галоўнае,  зацікавіць імі нашых чытачоў.

Нагадаем, што бягучы тыдзень у нашым раёне праходзіць пад знакам бібліякаравана “Кнігі будуюць МАСТЫ”, прымеркаванага да Дня бібліятэк і Дня народнага адзінства. У калейдаскопе святочных мерапрыемстваў з гэтай нагоды кожны сталы чытач, дзіця ці падлетак можа знайсці штосьці цікавае і пазнавальнае для сябе, бо кнігі не толькі будуюць масты, яны адкрываюць нам свет, вучаць сябраваць і любіць, мысліць і супрацьстаяць цяжкасцям, яны перадаюць нам вопыт продкаў і даюць магчымасць зазірнуць у будучае. Так што чытайце кнігі – гэта сапраўды не лішняя ноша.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота прадастаўлена Мастоўскай раённай бібліятэкай

Оперативные и актуальные новости в нашем Telegram-канале

Подписывайтесь по ссылке


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио