Ёсць у календары святы, якія з нецярпеннем чакаюць і дзеці, і дарослыя амаль аднолькава – гэта, канешне ж, Нараджэнне Хрыстова і Новы год. Малыя вераць у казку і Дзеда Мароза з падарункамі, дарослыя спадзяюцца на добры наступны год, і ўсе чакаюць здзяйснення сваіх самых запаветных мар.
На Каляды і Новы год прынята дарыць падарункі з найлепшымі пажаданнямі. У гэты час у кожнага з нас ёсць магчымасць азірнуцца вакол сябе і паразважаць аб мінулым годзе. Падзякаваць яму за ўсе добрыя падзеі, якія адбываліся на працягу ўсяго года. А яшчэ гэта той час, калі варта ўсміхнуцца лю-дзям, падарыць цуд, кропельку радасці і цяпла сваёй душы акружаючым.
Менавіта таму ўжо каторы год у нашай рэспуб-ліцы праходзіць акцыя “Цуды на Каляды”. Атрад валанцёраў - членаў БРСМ і БРПА Правамастоўскай сярэдняй школы «Добрае сэрца» — прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі. Мы падрыхтавалі маляўнічы плакат, які запрашаў усіх аказаць пасільную дапамогу дзецям, што знаходзяцца ў прытулку, дзецям-інвалідам, адзінокім састарэлым. Праводзілі мы акцыю ў мясцовым магазіне “Перекрёсток”.
Удзельнікі акцыі падыходзілі да кожнага чалавека і прапаноўвалі купіць які-небудзь падарунак у магазіне і перадаць яго валанцёрам. Пакупнікі цікавіліся падрабязнасцямі акцыі і з поўнай адказнасцю адносіліся да гэтай справы. У залежнасці ад сваіх магчымасцей яны куплялі і перадавалі валантёрам розныя рэчы: сшыткі, ручкі, каляровыя алоўкі, фламастары, пячэнне, цукеркі, шакаладкі, рэчы першай неабходнасці. Усяго было набыта тавараў на 2,1 млн.руб.
Хочацца выказаць па-дзяку людзям, якія дапамаглі нам сабраць гэтыя рэчы, за іх добрае сэрца і ўвагу, пажадаць ім моцнага здароўя, шчасця і добрых набыткаў у Новым, 2013 годзе!
Паважаныя мастаўчане! Рабіце дабро, і тады цуд абавязкова адбудзецца з вамі і вашы мары збудуцца. Ведайце і помніце аб тым, што побач заўсёды ёсць хтосьці, каму патрэбны ваша дапамога, падтрымка, добры позірк, усмешка.І. СЛЕДЗЬ,намеснік сакратара пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ»
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад