Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

З аптымізмам па жыцці лягчэй крочыць

З аптымізмам па жыцці лягчэй крочыць18 июля 2011 — 10:00

Гавораць, што не бывае нічога страшней за  пажар. Зінаіда Максімаўна Качароўская не так даўно  перажыла пажар у сваім доме.        У тую страшную ноч згарэла ўсё датла, пажылая жанчына засталася ў адной сарочцы. Пасля перажытага страху і стрэсу адмовілі ногі. Урачам удалося   паставіць яе на ногі.

  Пасля чорных у жыцці, як правіла, наступаюць  светлыя палосы.  Сёлета Зінаіда Максімаўна  адзначыла 80-гадовы юбілей, дачакалася ў водпуск з арміі чацвёртага ўнука Аляксандра.  А ўсяго ў гэтай малажавай, нягледзячы на ўзрост, бабулі пяцёра ўнукаў. “Усе хлопцы —малайцы”,— смяецца шчаслівая Зінаіда Максімаўна.

  Яе аптымізму можна пазайздросціць і павучыцца жыццялюбству. Былы настаўнік-філолаг Правамастоўскай школы-інтэрната Зінаіда Максімаўна Качароўская да гэтага часу захавала любоў да добрай кнігі, любіць чытаць перыядычныя выданні, у тым ліку і “Зару над Нёманам”. Апошнім часам сама заахвоцілася пісаць і нават атрымала перамогу ў творчым конкурсе апавяданняў чытачоў, які праводзіўся выданнем “Друг пенсионера”. У сваім эсэ мастаўчанка  па-філасофску разважала пра яднанне чалавека з прыродай, у якой можна знайсці падтрымку  і супакой у самыя цяжкія моманты жыцця. 

 Аптымізму і жыццёвай энергіі Зінаіда Максімаўна набіраецца ў сваіх аднадумцаў—членаў аматарскага клуба “Аптыміст”, якія арганізавалі былыя настаўнікі, і пасяджэнні якога з задавальненнем наведвае Зінаіда Максімаўна. У свае восемдзесят яна практычна не затрымліваецца дома. А вечарамі, калі надараецца вольная хвіліна і прыходзіць  творчае натхненне, кладуцца на паперу радкі: 

    И спрос с меня, как с молодой,    Весёлой бабушки, седой.    Вот и завидуют мне все,     Что выжила в большой беде.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: З. М. КАЧАРОЎСКАЯ з  унукам Аляксандрам.

Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио