Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

З абноўкай ад бытоўкі

З абноўкай ад бытоўкі22 сентября 2014 — 10:00

 Парамантаваць адзенне ці абутак, пачысціць падушкі і дываны, падстрыгчыся. Дзе сёння ўсё гэта зрабіць жыхару сельскага населенага пункта? На дапамогу вяскоўцам прыходзяць бытоўкі, як у народзе называюць комплексныя прыёмныя пункты бытавога абслугоўвання.

Ужо 34 гады арганізоўвае работу бытоўкі ў аграгарадку Гудзевічы Алена Мікалаеўна Літвінчук.

— Працуем, а як жа іначай. Хто ж, акрамя нас, дапаможа жыхарам вёсак у вырашэнні іх хатніх клопатаў. Наўрад ці прыватнік будзе займацца заведама стратнай справай, — разважае наша субяседніца, якая толькі што разам з вадзіцелем Браніславам Лявонцьевічам Якубцом вярнулася з Ваўкавыскага раёна.  І вярнулася з добрым настроем, бо многае з прапанаваных тавараў нашы суседзі набылі. Часта Алена Мікалаеўна выязджае і ў вёскі Бераставіц-кага раёна, што мяжуюць з Мастоўшчынай. А бытавікі адтуль, наадварот, вязуць свою прадукцыю да нас.

— Ужо пахаладала, таму ўзрос попыт на цёплыя трыкатажныя вырабы, як дзіцячыя, так і дарослыя, часцей купляюць коўдры і фланэлевыя мужчын-скія кашулі, — расказвае А.М. Літвінчук. – Раскупляюцца ў нас камплекты пасцельнай бялізны. Не залежваецца спецадзенне, такое неабходнае ў час вясковых работ па двары ці на агародзе. Звычайна, добра ідуць мужчынскія штаны.

На працягу ўжо многіх гадоў па пятніцах у Гудзевічы прыязджае цырульнік. Мясцовыя жыхары, многія з якіх сталі пастаяннымі кліентамі майстра з раёна, добра вывучылі такі расклад і прымеркаваліся да яго.

У ліку папулярных паслуг, што аказвае КПП бытавога абслугоўвання насельніцву Гудзевіч  і суседніх вёсак, Алена Мікалаеўна назвала рамонт адзення і абутку, рамонт складанай бытавой тэхнікі, чыстку падушак і дываноў, прыём  адзення для хімчысткі і інш. Таксама бытоўка прапаноўвае прадметы рытуальнага характару, пачынаючы ад адзення і заканчваючы вянкамі і труной. Зараз тут можна набыць таксама і тавары асабістай гігіены, і канцылярскія прыналежнасці, і іншыя неабходныя дробязі, якія дастаўляюцца ў аграгарадок з магазіна быткамбіната з Мастоў.

Н.БЯЙДУКФота С.ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио