Больш за 200 юных навукоўцаў вобласці сабраліся ў Гродзенскай гарадской гімназіі на другую абласную навукова-практычную канферэнцыю “Крыштальная альфа”, каб разам са сваімі навуковымі кіраўнікамі прадэманстраваць веды і даследчыя навыкі па розных школьных навуках, выявіць здольных і таленавітых прадстаўнікоў маладога пакалення, якое ў будучым здольна рухаць навуку наперад і зрабіць ні адно навуковае адкрыццё.
Наш раён на канферэнцыі прадстаўлялі вучні СШ №5 г. Масты Вольга Шанчук і Уладзіслаў Палубятка. Вольга і Уладзіслаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў Марыны Міхайлаўны Скрундзь і Жанны Анатольеўны Клімук падрыхтавалі даследчыя праекты па матэматыцы “Тэарэма Менелая” і па геаграфіі і экалогіі “Помнікі прыроды Мастоўшчыны”. Даследаванне Уладзіслава Палубяткі адзначана дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Я. ЛАГАЦКАЯ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад