Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Юныя мастаўчане і «Крыштальная альфа”

21 декабря 2010 — 10:00

   Больш за 200 юных навукоўцаў вобласці сабраліся ў Гродзенскай гарадской гімназіі на другую абласную навукова-практычную канферэнцыю “Крыштальная альфа”, каб разам са сваімі навуковымі кіраўнікамі прадэманстраваць веды  і даследчыя навыкі па розных  школьных навуках, выявіць здольных і таленавітых прадстаўнікоў маладога пакалення, якое ў будучым здольна рухаць навуку наперад і зрабіць ні адно навуковае адкрыццё. 

    Наш раён на канферэнцыі прадстаўлялі вучні СШ №5 г. Масты  Вольга Шанчук і Уладзіслаў Палубятка. Вольга і Уладзіслаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў Марыны Міхайлаўны Скрундзь і Жанны Анатольеўны Клімук падрыхтавалі даследчыя праекты па матэматыцы “Тэарэма Менелая” і па геаграфіі і экалогіі “Помнікі прыроды Мастоўшчыны”. Даследаванне Уладзіслава Палубяткі  адзначана дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

 Я. ЛАГАЦКАЯ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио