Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Юбілей слаўнага земляка

Юбілей слаўнага  земляка17 ноября 2017 — 13:11

 

У памяці кожнага з нас ёсць чалавек, які аставіў глыбокі след у нашым жыцці. Чалавек, які з’яўляецца прыкладам, аўтарытэтам, дарадцам і памочнікам. Для мяне гэта Генрых Валяр’янавіч Мыслівец, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Гарызонт”. Чалавек, які жыве дзеля людзей і праблемамі людзей.


Генрых Валяр’янавіч вырошчвае сельскагаспадарчую прадукцыю, якая патрэбна ў кожнай сям’і. Сваім прыкладам паказвае нам, сельскім жыхарам, якім павінен быць працаўнік і гаспадар на зямлі. Генрых Валяр’янавіч заўжды з павагай і пашанай адносіцца да кожнага чалавека. Ён умее слухаць, даць слушную параду, падказаць і накіраваць.


Колькі разоў не прыйшлося сустракацца з Генрыхам Валяр’янавічам, ён заўсёды знаходзіў час, каб пацікавіцца справамі школы, дасягненнямі навучэнцаў, жыццём калектыву. Гэта чалавек неабыякавы. За час размовы Генрыху Валяр’янавічу бясконца званілі партнёры і калегі, для кожнага знаходзіўся час на добрае слова і гаспадарчую параду.


Г. В. Мыслівец увесь час у руху і ў працы. Магчыма таму, так цягнуцца да гэтага аўтарытэтнага чалавека людзі. Кожная сустрэча з ім напоўнена шчырасцю, дабрынёй, павагай, добразычлівасцю. Садзейнічае гэтаму ўменне Генрыха Валяр’янавіча весці дыялог, камунікабельнасць. Здаецца, сам Бог надзяліў яго лепшымі якасцямі чалавека-гаспадара, чалавека-грамадзяніна, чалавека-патрыёта.


Генрых Валяр’янавіч з’яўляецца нашым шэфам. Гэта дзякуючы яму на палетках пры-школьнага вопытнага ўчастка растуць морква, буракі, цыбуля, бульба, капуста. Навучэнцы атрымліваюць першы вопыт догляду за агароднінай. Праводзяць эксперыменты і пошукавыя даследаванні, якія пасля абараняюць на навукова-практычных канферэнцыях. Сёлета навучэнец 4 класа Захар Давыдзік плануе абараніць даследчую працу “Дзівосная бульба”, над якой працуе пад кіраўніцтвам настаўніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Марыі Ігнатаўны Умоўскай. Эксперыментальны матэрыял атрыманы на прышкольным участку.


Вучні нашай школы неаднаразова наведвалі фермерскую гаспадарку “Гарызонт”. Кожная сустрэча садзейнічала не толькі пашырэнню ведаў навучэнцаў аб значэнні працы для чалавека, а таксама з’яўлялася сродкам прафарыентацыі выпускнікоў школы. Генрых Валяр’янавіч перакананы: важна толькі ўбачыць у чалавеку станоўчае, і яно абавязкова ператворыцца ў добрыя справы і ўчынкі. Пра сваю работу


Г. В. Мыслівец заўсёды гаворыць з агеньчыкам у вачах, павагай і цікавасцю.


Гэта дзякуючы яго клопату пра маладое падрастаючае пакаленне, спонсарскім ахвяраванням баскетбольная каманда нашай школы мае спартыўную форму і спартыўны інвентар, выхаванцы групы падоўжанага дня развіваюць інтэлектуальныя здольнасці ў пазнавальных гульнях, старшакласнікі павышаюць камп’ютарную і інфармацыйную культуру, ствараючы камп’ютарныя прэзентацыі і сацыяльныя відэаролікі.


Сёлета ў Генрыха Валяр’янавіча юбілей, яму спаўняецца 60 год. З нагоды гэтай даты хочацца выказаць Генрыху Валяр’янавічу шчырыя словы падзякі за супрацоўніцтва, узаемаразуменне і матэрыяльную падтрымку, пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту ў сям’і, добрых і высокіх ураджаяў, росквіту і фінансавай стабільнасці гаспадарцы. Няхай Вашу прадукцыю цэняць і паважаюць не толькі ў нашай краіне, а і далёка за яе межамі! Дзякуй за напружаную працу і адданасць сваёй справе! З юбілеем!


Л. Пусь,
дырэктар дзяржаўнай
установы адукацыі
“Дубненская
сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио