
Лета – чароўны час, які чакаюць усе: і дзеці, і настаўнікі, і бацькі. Час, калі дзеці могуць адпачыць ад школьных заняткаў, набрацца сіл і атрымаць масу новых уражанняў.
У гарадской гімназіі гасцінна расчыніў дзверы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Искатели”. Гэта не проста месца, дзе можна весела правесці час, але і выдатная магчымасць для асобаснага росту і развіцця. Выхаванцаў чакала насычанае вясёлае жыццё. Кожны з 15 дзён дзеці шукалі чароўныя ключы з важнымі словамі-каштоўнасцямі, паступова ідучы да галоўнай мэты – адкрыцця Залатых варот. Мы гаварылі аб дружбе, здароўі, родным краі, эканоміі і беражлівасці і інш. Тэма дня задавала пэўнае кола пытанняў, адказы на якія дзеці знаходзілі падчас гульнявой дзейнасці, экскурсій у музей «Лес і чалавек», раённы цэнтр культуры, Дэпартамент аховы, РАНС, падчас прагулак па памятных месцах і вуліцах нашага горада.
Вялікая ўвага надавалася не толькі развіццю культуры і здаровага ладу жыцця, але і вывучэнню правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі. Праводзіліся гутаркі, накіраваныя на псіхалагічную падтрымку дзіцяці, гульні на згуртаванне і раскрыццё яркіх індывідуальных якасцяў. Умацоўваць здароўе нельга без спорту. Штодня для дзяцей праводзілася зарадка на свежым паветры, рухомыя гульні, спартландыі. Дзеці праявілі сябе не толькі ў спорце, але і ў творчасці: малявалі, спявалі, танцавалі. Зрэшты, усё гэта можна ўбачыць на нашых фотаздымках.
Разам з усёй краінай выхаванцы сустракалі Дзень Незалежнасці нашай краіны. Гэта вельмі важная дата ў лёсе нашага народа. Таму ўсе мерапрыемствы, якія праводзіліся 2 ліпеня, былі прымеркаваны менавіта гэтай даце, подзвігу беларускага народа ў барацьбе з фашызмам. Пачалі дзень, як і заўсёды, з узняцця Дзяржаўнага сцяга і спеваў Дзяржаўнага гімна. Але ў той дзень гэта гучала па-асабліваму ўрачыста і хвалююча. Была праведзена ўрачыстая лінейка. А далей атрады адправіліся да стэлы, каб ушанаваць памяць вызваліцеляў і пакланіцца ў знак падзякі. Дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію да помнікаў героям-вызваліцелям нашай краіны. У знойдзеным 2 ліпеня ключы было зашыфравана слова Падзяка. Рабяты разважалі, чаму менавіта гэтае слова стала асноўным і каму мы павінны выказаць падзяку за наша мірнае жыццё.
На працягу ўсёй змены выхаванцы былі ўцягнутыя ў калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень быў непадобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. Для кожнага дзіцяці лагер адкрыўся сваёй гранню: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, хтосьці даведаўся, што працаваць – гэта цікава, а хтосьці навучыўся ніколі не засмучацца пры паражэннях у конкурсах. Не давялося сумаваць ні хвіліны.
Вядома ж, гатовага рэцэпту вясёлага лета не існуе. Але педкалектыў і выхавальнікі гімназіі перакананыя, што паразуменне і добры настрой – залог поспеху ў вырашэнні гэтай задачы. Дарослыя стараюцца, каб дзецям было весела і каб кожны дзень быў для іх незабыўны.
Верым, што дні, праведзеныя ў летнім аздараўленчым лагеры «Искатели» надоўга запомняцца дзецям і застануцца напоўненымі незабыўнымі ўражаннямі, карыснымі справамі і прыемнымі ўспамінамі. Займальных вам канікул, хлопцы і дзяўчаты!
Наталля ХІХОЛ,
намеснік кіраўніка лагера “Искатели”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад