Асабліва пастараліся з навагодняй ілюмінацыяй работнікі свінагадоўчага комплексу “Іскра” ЗАТ “Гудзевічы”. Як адзначыла спецыяльная камісія, комплекс аказаўся самым прыгожым і ззяючым сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і атрымаў за гэта грашовую прэмію. У навагоднія і калядныя святы прынята рабіць прыемныя падарункі і сюрпрызы. Калектыў комплексу вырашыў ахвяраваць прэмію на лячэнне былой работніцы.
Як адзначыла старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама Ірэна Адольфаўна Жукоўская, святочнымі вечарамі ў Гудзевічах было асабліва прыгожа. Іван Івананавіч і Марыя Мечыславаўна Палубяткі, Юрый Рышардавіч і Наталля Іванаўна Трайгелі, Іван Мікалаевіч і Ларыса Яўгенаўна Андрэйчыкі, Раман Казіміравіч і Галіна Юзэфаўна Бібілы і многія іншыя ператварылі свае сядзібы ў сапраўдныя казкі.
Асабліва пастараліся неаднаразовыя пераможцы раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне дома і падворка Рычард Казіміравіч і Ганна Антонаўна Лісоўскія з вёскі Седзяневічы. Каб паказаць дзецям сапраўдную навагоднюю прыгажосць, некаторыя бацькі вечарамі спецыяльна вазілі іх у Седзяневічы.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад