Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Ярка ззялі навагоднія агні ў Гудзевічах

Ярка ззялі навагоднія агні ў Гудзевічах10 января 2012 — 10:00

Асабліва пастараліся з навагодняй ілюмінацыяй работнікі свінагадоўчага комплексу “Іскра” ЗАТ “Гудзевічы”. Як адзначыла  спецыяльная камісія, комплекс  аказаўся самым прыгожым і ззяючым сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і атрымаў за гэта грашовую прэмію. У навагоднія і калядныя святы  прынята рабіць прыемныя  падарункі і сюрпрызы. Калектыў комплексу вырашыў ахвяраваць прэмію на лячэнне  былой  работніцы.

Як адзначыла старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама Ірэна Адольфаўна Жукоўская, святочнымі вечарамі ў Гудзевічах было асабліва прыгожа. Іван Івананавіч і Марыя Мечыславаўна Палубяткі, Юрый Рышардавіч і Наталля Іванаўна Трайгелі, Іван Мікалаевіч і Ларыса Яўгенаўна Андрэйчыкі, Раман Казіміравіч і Галіна Юзэфаўна Бібілы і многія іншыя ператварылі свае сядзібы ў сапраўдныя казкі.

  Асабліва  пастараліся  неаднаразовыя пераможцы раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне  дома і падворка Рычард Казіміравіч і Ганна Антонаўна Лісоўскія з вёскі Седзяневічы. Каб паказаць дзецям сапраўдную навагоднюю прыгажосць,  некаторыя бацькі вечарамі спецыяльна вазілі іх у Седзяневічы.            

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио