Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Якія перспектывы маюць вучні агракласа з Азёркаўскай школы?

Якія перспектывы маюць вучні агракласа з Азёркаўскай школы?24 октября 2024 — 09:01

У  Азёркаўскай сярэдняй школе функцыянуе  аграрны клас, які другі год наведваюць вучні 11 класа.

Навучэнцы класа аграрнай накіраванасці атрымліваюць веды ў вобласці  сельскай гаспадаркі, што дазваляе лепш разумець прафесіі ў гэтай галіне. Школьнікі могуць больш упэўнена планаваць сваю прафесійную будучыню, а значыць, дакладней ацэньваць перспектывы працаўладкавання і працы ў аграрнай сферы. Акрамя таго, пры паступленні ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы ў выпускнікоў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, маюцца перавагі – залічэнне па выніках субяседавання без уступных выпрабаванняў і вынікаў цэнтралізаванага тэставання.

Навучанне ў профільным класе аграрнай накіраванасці прадугледжвае вывучэнне на павышаным узроўні двух профільных прадметаў, неабходных для паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. Таксама абавязковай умовай з'яўляецца засваенне праграмы факультатыўнага занятку  “Уводзіны ў аграрную прафесію”. Асаблівасцю такога факультатыва з'яўляецца арыентаванасць на ўсвядомлены выбар прафесій дадзенага профілю і фарміраванне ўяўлення аб будучай працоўнай дзейнасці.

Вучні адзінаццатага класа нашай школы  вывучаюць хімію і біялогію на павышаным узроўні. Настаўнік С. У. Дзягель прывівае дзецям любоў да малой радзімы, вучыць іх беражліва адносіцца да жывёл і раслін, а таксама паважаць людзей, якія працуюць на сваёй зямлі. Сваю работу педагог арганізоўвае так,  каб дзеці не толькі ведалі тэорыю, але і разумелі практычную значнасць многіх прыродазнаўчых пытанняў.

Яна разам з дзецьмі выязджае на экскурсіі. Дарэчы, у гэтым навучальным годзе наведалі фермерскую гаспадарку “Мара Кандратовіча В. А.”, якая спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых культур, рапсу і бульбы. Вучні засталіся пад уражаннем і з нецярпеннем чакаюць новых мерапрыемстваў.

На днях адбылася сустрэча навучэнцаў 11  агракласа, іх бацькоў і настаўнікаў школы  з галоўнымі спецыялістамі раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталляй  Уладзіміраўнай Каўшовік і Наталляй Антонаўнай Раманавай. Яны гутарылі з вучнямі  на тэму паступлення ў навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю. Абмеркавалі заключэнне мэтавых дагавораў. У канцы сустрэчы школьнікі змаглі задаць спецыялістам пытанні, якія іх цікавяць.

Мы спадзяёмся, што нашы вучні  больш упэўнена плануюць сваё прафесійнае будучае, а значыць, дакладней ацэньваюць перспектывы працаўладкавання і працы ў аграрнай сферы.

Валянціна МАРМЫШ,

дырэктар ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио