Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Якія мары мілявіцкіх школьнікаў збыліся ў зімовым аздараўленчым лагеры “Мары”

Якія мары мілявіцкіх школьнікаў збыліся ў зімовым аздараўленчым лагеры “Мары”09 января 2021 — 14:26

Зімні аздараўленчы лагер “Мара”, які быў арганізаваны ў Мілявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе ў гэтым навучальным годзе, завяршыў сваю работу.

11 выхаванцаў перад Новым годам і пасля яго бавілі час з выхавальнікамі Ірынай  Гардзейка, Марынай Тоўсцік і Уладзімірам Андала. Многія мерапрыемствы, падарожжы, квэсты былі прымеркаваны менавіта да гэтага свята, Новага года, а таксама да Калядаў. Навагодні настрой і душэўны ўздым выклікалі прыгожыя сняжынкі, елачкі, рознакаляровыя гірлянды. Яшчэ дзецям прапаноўваліся спартыўныя гульні і спаборніцтвы, мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці, экалагічныя эстафеты. У час работы лагера рабіўся вялікі акцэнт на прапаганду бяспекі жыццядзейнасці, здаровага ладу жыцця, прафілактыку распаўсюджвання каронавіруса. Ладзіліся прагулкі на свежым паветры. А  ранішняя зарадка стала гімнам кожнага дня. За час работы лагера ніводнае дзіця не захварэла і не выбыла з нашых радоў.

Работнікі сталовай з вялікай аддачай і адказнасцю стараліся нагатаваць ежы і накарміць кожнае дзіця.

Скарбонка кожнага выхаванца лагера папоўнілася мноствам фотаздымкаў. Амаль кожны дзень дзеці ішлі дамоў з падарункамі-сюрпрызамі, якія выігрывалі падчас віктарын і спаборніцтваў.

У час апытвання дзеці назвалі самы цікавы дзень, які іх уразіў. Гэта быў другі дзень, калі яны сустракаліся са старым кіно "Добро пожаловать, или Посторонним вход запрещён", у якім расказвалася пра піянерскі лагер іх бабуль і дзядуль. Другі дзень,  калі праводзілася эстафета "Покліч джунгляў" і мерапрыемства-чэлендж "Навагодняя мазаіка".

Зносіны паміж дзецьмі і выхавальнікамі былі ўвесь час даверлівыя і цёплыя. У атрадзе ў асноўным пераважалі дзеці малодшага школьнага ўзросту. А яны простыя і сціплыя, дапытлівыя і ўражлівыя.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй бацькам, якія адказна падышлі да арганізацыі адпачынку свайго дзіцяці ў час зімніх канікул! З даверам адносяцца да нас Наталля Руль, Юлія Майсюк, Вольга Касазубава, Іван Дубатоўка і інш.

Наша лагерная змена была самая незвычайная і цікавая! З нецярпеннем чакаем наступнай, вясенняй!

 

Вера ПАШКЕВІЧ,

дырэктар лагера “Мара”  

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио