Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Якасць адукацыі сёння – якасць жыцця заўтра

Якасць адукацыі сёння – якасць жыцця заўтра23 августа 2011 — 10:00

Да пачатку новага навучальнага года застаюцца лічаныя дні. Работнікі адукацыі  ў клопатах і роздумах. Мінулы навучальны год быў багаты на падзеі, якія сведчаць аб узрастаючым значэнні навучання і выхавання. Ад-дзел адукацыі Мастоўскага райвыканкама заняў другое месца па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы аддзелаў (упраўленняў) адукацыі раённых выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці па развіццю рэгіянальных сістэм адукацыі ў 2010 годзе. Сваімі думкамі рэдакцыя папрасіла падзяліцца начальніка аддзела адукацыі райвыканкама В.С. ЦІХАНОВІЧА.

— Валянцін Сцяпанавіч, якой павінна  быць сёння адукацыя і што ўплывае на павышэнне яе якасці?

—Адукацыя і якасць. Гэтыя паняцці непарыўныя. На гэта ўздзейнічае цэлы  шэраг фактараў: умацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, наяўнасць кваліфікаваных педагагічных кадраў, забеспячэнне вучэбнай і метадычнай літаратурай, арганізацыя адукацыйнага працэсу на высокім узроўні.  У раёне функцыянавалі 44 адукацыйныя ўстановы, у якіх навучаліся і выхоўваліся 3900 дзяцей і падлеткаў. Вядучыя пазіцыі па выніках 2010 года занялі педагагічныя калектывы гімназіі №1, СШ №2   г.  Масты, Струбніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, Галубоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа, яслі-сад №1  г. Масты, Дубненскі да-школьны цэнтр развіцця дзіцяці.

  — Якасныя веды вучняў—  асноўны крытэрый ацэнкі работы педагогаў. Які ўзровень ведаў вучняў у школах раёна ?

  —Павялічылася колькасць вучняў, якія займаюцца на 9-10 балаў. Сярэдні бал 10,0 па выніках мінулага навучальнага года маюць выпускніца гімназіі №1 г. Масты Ганна Цярэнцьева, Юлія Палубятка і Аліна Тарасюк з пятай гарадской школы. Атэстаты асобага ўзору з узнагаро-джаннем залатым медалём уручаны 27 выпускнікам, 26 з іх сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Якасць работы настаўнікаў пацвярджаецца дастаткова высокім працэнтам  паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Лепшыя набыткі ў гэтым плане ў Дубненскай, Рагозніцкай, Лунненскай, Правамастоўскай, Мілявіцкай школах, гімназіі №1, СШ №2, СШ №5 г. Масты, у якіх у ВНУ паступіла 50-74 працэнты вучняў.

  — Гонар і надзея настаўніка — яго вучні. Ва ўстановах адукацыі раёна вучыцца многа таленавітых і адораных  дзяцей. Якая работа вядзецца па стварэнню ўмоў для рэалізацыі іх інтэлектуальнага патэнцыялу?

  — Актывізавалася работа школьных навуковых грамадстваў. На III адкрытую навукова-практычную канферэнцыю  “Пошук. Творчасць. Пазнанне” вучні школ раёна прада-ставілі 74 работы, дыпломамі ўзнагароджаны 55.       У вучняў павялічылася зацікаўленасць да ўдзелу  ў абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях і іншых форумах. Сярод пераможцаў - вучань СШ №5 г. Масты Уладзіслаў Палубятка, вучні гімназіі -- Ганна Цярэнцьева і Яўген Шаўчук.  Штогод з мэтай ранняга выяўлення і развіцця адораных вучняў раённым вучэбна-метадычным кабінетам арганізоўваюцца раённыя прадметныя алім-піяды  для  малодшых школьнікаў.

  — Вядомы педагог Ян Каменскі сцвярджаў: школу можна ўдасканавальваць, толькі ўдасканавальваючы кваліфікацыю настаўнікаў. Які інтэлектуальны і творчы патэнцыял  у педагогаў раёна?

  — Педагогі—гэта інтэлектуальная эліта грамадства. Развіццё прафесіяналізму педагагічных кадраў— адна з умоў забеспячэння якасці адукацыі. Аддзел адукацыі стараецца стварыць усе неабходныя ўмовы для павышэння кваліфікацыі педагогаў. Раённым вучэбна-метадычным кабінетам і ўстановамі адукацыі ладзіцца метадычная работа  ў адпаведнасці з індывідуальнымі магчымасцямі  кожнага педагога. Дваццаць настаўнікаў прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Пераможца раённага этапу,  настаўніца гімназіі №1 Галіна Іосіфаўна Бадак удзельнічала ў абласным этапе конкурсу.  У лютым былі падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу работы вучэбна-метадычных кабінетаў “Метадычная служба — педагогам Гродзеншчыны”. Наш  раённы вучэбна-метадычны кабінет стаў пераможцам.

  — Валянцін Сцяпанавіч, што Вы асабіста пажадаеце калегам напярэдадні новага навучальнага года?

  — Жадаю творчага натхнення, поспехаў, здароўя, невычэрпнай энергіі ва ўсіх добрых справах. Няхай наша праца будзе рэзультатыўнай і дастойна ацэнена грамадствам!  Гутарыла Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио