Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Як жывеш, малады педагог?

Як жывеш, малады педагог?04 октября 2011 — 10:00

У новай для сябе ролі пачалі бягучы навучальны год маладыя педагогі раёна. Многія з іх упершыню стаялі ля школьнай дошкі ўжо не ў якасці вучняў, а ў ролі настаўнікаў. Сёлета, як і ў мінулым годзе, педагагічныя рады Мастоўшчыны папоўніліся маладымі спецыялістамі. Аб тым, як жывецца зараз пачынаючым педагогам у нашым раёне, напярэдадні Дня настаўніка расказваюць:

Антон Віктаравіч ВЕЛЕПОЛЬСКІ,настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3 г. Масты:

- У дзяцінстве я вельмі любіў чытаць розныя цікавыя кнігі. Захапіўся імі настолькі, што нават на філолага паступіў вучыцца ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Сваім першым працоўным месцам задаволены, бо, як таго і хацеў, вярнуўся працаваць у родны раён. У лістападзе збіраюся ў армію. Служыць мне давядзецца толькі паўгода, бо амаль скончыў навучанне на ваеннай кафедры. А потым – адразу на любімую работу.

Таццяна Сяргееўна ПАЛУЙЧЫК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры  Рагозніцкай СШ:

- У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце я атрымала адразу дзве спецыялізацыі: настаўнік пачатковых класаў і настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Маім першым месцам працы была Чарлёнская школа. Пасля яе закрыцця мяне накіравалі на працу ў Рагозніцкую сярэднюю школу. Не люблю сумаваць на рабочым месцы. Вырашыла паспрабаваць свае сілы ў раённым конкурсе “Настаўнік-стажор года”.

Марыя Анатольеўна  ЛУКАШУК,настаўніца англійскай мовы СШ №5 г. Масты:

- Выбар на карысць прафесіі настаўніка ў многім вызначыла старэйшая сястра. Яна таксама педагог.  Пасля вучобы  ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, падчас размеркавання я ні на хвіліну не сумнявалася, калі мне прапанавалі работу ў родным горадзе. Вабіла думка аб тым, што з’явілася магчымасць працаваць у школе, дзе я вучылася. Работа ў вопытным калектыве, вялікая частка якога мне ўжо даўно знаёма, у многім аблегчыла тэрмін адаптацыі. За год работы ўдалося наладзіць добры кантакт з вучнямі.

А. ШВЯДКО

Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио