Сёлета 1 кастрычніка, па традыцыі, вучні ДУА “Пацэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, члены гуртка “Юны карэспандэнт” сумесна з супрацоўнікамі Пацэвіцкага СДК наведалі дзяржаўную стацыянарную ўстанову “Курылавіцкі дом¬ - інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. Зараз тут пражывае больш за 70 чалавек, кожны са сваім жыццём і лёсам.
Клопат аб тых, хто мае патрэбу ў доглядзе, аб адзінокіх і пакінутых людзях з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця нашага грамадства. Ён запальвае ў сэрцах састарэлых людзей маленькі агеньчык надзеі, веры ў жыццё. Людзям, якія па волі лёсу апынуліся ў інтэрнаце для састарэлых, вельмі хочацца адчуваць сябе патрэбнымі каму – небудзь. Ім, як і кожнаму з нас, хочацца ўвагі і чалавечай цеплыні.
Вучні школы і супрацоўнікі СДК выступілі перад жыхарамі інтэрната з цікавай святочнай праграмай. На канцэрце прысутнічала каля дваццаці пажылых людзей. Як важна, каб гэтыя людзі па прыступках адчаю не сышлі ў бездань, а навучыліся жыць, адчуваючы асалоду ў кожным імгненні жыцця.
Пасля канцэртнай праграмы вучні школы проста, па – жыццёваму, як унукі з дзядулямі і бабулямі, пагутарылі амаль з кожным, хто пражывае ў інтэрнаце. Радасныя твары гэтых людзей і просьбы наведаць іх яшчэ сталі найвышэйшай узнагародай для арганізатараў і ўдзельнікаў канцэртнай праграмы.
В. МАНДЗІК, член гуртка “ Юны карэспандэнт”
Фота Дз. САРОКІ, члена гуртка “Юны карэспандэнт”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад