Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Як у яслях-садзе №4 г. Масты выхоўваюць у дзяцей нацыянальную самасвядомасць

Як у яслях-садзе №4 г. Масты выхоўваюць у дзяцей нацыянальную самасвядомасць25 октября 2021 — 11:03

 Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта такі ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека-грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры. Таму вельмі важна пачынаць выхоўваць будучага патрыёта з самага ранняга ўзросту.

 Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы.   

 З мэтай выхавання нацыянальнай самасвядомасці дзяцей вялікае значэнне ў нашым дзіцячым садзе надаецца фальклору – асноўнаму мастацкаму багаццю нашых продкаў. Знаёмім выхаванцаў з народнымі звычаямі, беларускімі традыцыямі і святамі, з прыкметамі і павер’ямі, з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі.  Як паказваюць назіранні, шырокае далучэнне да нацыянальнай культуры Беларусі выхаванцы атрымліваюць праз гульню.  Дзеці  вельмі любяць гуляць. Прастата, даступнасць беларускіх народных гульняў робяць іх незаменнымі памочнікамі ў выхаванні. Яны аднаўляюць лепшыя народныя традыцыі, звычаі, святы, абрады. Кожны год праводзім фальклорныя святы “Калядкі”,  “Гуканне вясны”, “Масленіца”, “Вялікдзень”, “Купалле”. Вабіць выхаванцаў беларуская народная казка.  Народная казка для дзяцей – гэта  шлях пазнання рэчаіснасці, далучэнне да вытокаў нацыянальнай культуры, да багацця беларускай мовы. Далучаем дзяцей да дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці, знаёмім з беларускім арнаментам, беларускімі народнымі танцамі. Вялікае значэнне ў далучэнні выхаванцаў да нацыянальнай культуры Беларусі мае арганізацыя дзіцячай дзейнасці падчас дзяржаўных свят.  Змест многіх дзяржаўных святкаванняў адрозніваецца выкарыстаннем Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь, чытаннем патрыятычных вершаў, выкарыстаннем твораў музычнага народнага   мастацтва.

 Выхавацелі ўстановы надаюць вялікае значэнне азнаямленню дзяцей з гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі своеасаблівасцямі горада Масты. Пры азнаямленні з родным горадам вучым дзяцей усведамляць сябе маленькімі грамадзянамі сваёй краіны і  ў той жа час далучаем іх да багацця нацыянальнай культуры. Арганізоўваем экскурсіі ў  Мастоўскі цэнтр рамёстваў.

Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца. Планамерная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў выхавання, агульныя намаганні дзіцячага сада і сям’і становяцца грунтоўным падмуркам для далейшай работы па выхаванні  нацыянальнай самасвядомасці асобы дзіцяці.

 

                         Наталля АЛЬХОВІК,

выхавацель  дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Масты” 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио