У нашай установе адукацыі вялікая ўвага надаецца выхаванню ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, любві да сваёй Радзімы і гонару за яе, павагі да ветэранаў вайны і іх родных на аснове вывучэння подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вось і цяпер у пачатковых класах прайшла класная гадзіна “Дзеці вайны”. Вучні не толькі пазнаёміліся з подзвігам сваіх аднагодкаў у гады ліхалецця, наведалі школьны музейны пакой, але і пазнаёміліся з дзецьмі вайны, якія пражываюць на тэрыторыі нашай мясцовасці.
Вельмі цікавай была сустрэча з Копаць Верай Канстанцінаўнай, якая сустрэла вайну ў пяцігадовым узросце. Вера Канстанцінаўна расказала аб выпрабаваннях, якія ляглі на яе маленькія плечы. Як ёй прыйшлося хутка стаць дарослай пасля таго, як за сувязь з партызанамі немцы забілі тату. Як маці засталася адна з пяцярымі малымі дзецьмі на руках, як ад голаду і цяжкай хваробы памёр яе брат. А яшчэ мы даведаліся аб здзеках, якія тварылі нямецкія захопнікі на нашых землях, як грабілі і забівалі ні ў чым не павінных людзей.
Такія сустрэчы пакідаюць глыбокі след у сэрцах дзяцей і вучаць іх цаніць мірнае шчаслівае жыццё.
Святлана Хурса,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Мілявіцкі ВПК дз/с – СШ”
Мастоўскага раёна
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад