Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Як у Мастоўскім раёне ідзе нарыхтоўка бульбы і цукровых буракоў

Як у Мастоўскім раёне ідзе нарыхтоўка бульбы і цукровых буракоў05 октября 2022 — 13:39

Уборка бульбы ў Мастоўскім раёне перасягнула экватар. Да такога ж паказчыку набліжаецца нарыхтоўка цукровых буракоў.

Прайшлі абласныя дажынкі, ушанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі, адзначылі поспехі ўборкі ўраджаю. Але насамрэч не скончылася праца на палях нашай Радзімы. Працаўнікі працягваюць збіраць ураджай. На парадку дня нарыхтоўка бульбы і цукровых буракоў.

Па стане на 4 кастрычніка ў раёне ўжо сабрана 4341 тона бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 255 ц/га. Прададзена на ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод” 2318 тон. Сярод сельскіх гаспадарак лідзіруе ЗАТ “Гудзевічы”. Яны амаль закончылі нарыхтоўку бульбы. Ды і ўраджайнасць у іх самая высокая  – 361 ц/га.  Актыўнымі тэмпамі ідзе ўборка ў КСУП “Імя Адама Міцкевіча”, дзе збіраюць 319 ц/га.

Трэба адзначыць, што мастоўскія фермеры таксама гэтай культуры аддаюць перавагу. Напрыклад, гаспадарка “Гарызонт” Г.В. Мысліўца ўжо нарыхтавала 3003 тоны бульбы, а “Мара” В.А. Кандратовіча – 1600 тон.

Як адзначыў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алег Гацук, нарыхтоўка бульбы ідзе кожны дзень, акрамя дажджлівых.

– У бягучым годзе будзе закладзена два стабфонды гэтай культуры: у ЗАТ “Гудзевічы” і КСУП “Азяранскі”. На ўборку бульбы, як раіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, у КСУП “Імя Адама Міцкевіча” былі прыцягнуты работнікі ўстаноў адукацыі. Дапамагае працоўнай сілай гаспадаркам і наш цэнтр занятасці, – пракаментаваў Алег Валер’евіч.

Найбольшай папулярнасцю сярод сартоў бульбы карыстаюцца “Скарб”, “Маніфест”, “Вектар”, “Брыз”, “Палац”. А вось фермеры аддалі перавагу “Каралеве Ганне”.

Бульбу сартуюць на тры фракцыі: насенная, харчовая і на крухмал. У кожнай гаспадарцы ёсць свае сховішчы. Так што насельніцтву не трэба хвалявацца – бульбы хопіць. Тым больш сельскагаспадарчыя ярмаркі праходзяць у раёне рэгулярна, і кожны мае магчымаць назапасіць другі хлеб да ўраджаю наступнага года.

Што тычыцца цукровых буракоў, то тут аграрыі працуюць на перспектыву. Кожны дзень нарыхтоўваюць салодкі корань у бурты, а затым, згодна з графікам, пастаўляюць на ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат”. Гэта амаль 800 тон штодня. Па раёне ўраджайнасць культуры складае 518 ц/га. А вось сярод гаспадарак яна розная: ЗАТ “Гудзевічы” – 630 ц/га, ААТ “Чарлёна” – 596 ц/га, КСУП “Імя Адама Міцкевіча” – 448 ц/га, КСУП “Азяранскі” – 419 ц/га, філіял “Дубна” – 376 ц/га.  Цукрыстасць мастоўскіх бурачкоў – 16,5 працэнта, што вышэй за абласны паказчык.

Ірына Бочко


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио